У семінары прымуць удзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і харчавання Рэспублікі Беларусь, канцэрна “Белдзяржхарчпрам”, спецыялісты прадпрыемстваў малочнай і піваварнай прамысловасці Беларусі, міжнародныя кампаніі-вытворцы абсталявання для харчовай прамысловасці (Расія, Чэхія, Польшча, Італія).
У ходзе семінара будуць разгледжаны праблемы малочнай галіны і піваварства, прадстаўлены даклады аналітыкаў малочнага і піўнога рынкаў. Таксама будзе прадстаўлены і разгледжаны на практычных прыкладах вопыт укаранення інавацыйных тэхналогій, які дазволіў прадпрыемствам аптымізаваць этапы вытворчага працэсу, паменшыць выдаткі на ўтылізацыю, пачаць вытворчасць новых прадуктаў, атрымаць канкурэнтныя перавагі і ў цэлым павысіць эканамічную эфектыўнасць вытворчасці прадукцыі.
Запрашаем прыняць удзел у мерапрыемстве! Праграма семінара прыкладаецца.