Вучоныя інстытута прадставілі членам кітайскай дэлегацыі навуковыя распрацоўкі ў галіне машынабудавання, вытворчасці новых канкурэнтаздольных мадэлей аўтамабільнай, трактарнай, сельскагаспадарчай, камунальнай тэхнікі і іх кампанентаў, машынабудаўнічых матэрыялаў і тэхналогій.
Найбольшую цікавасць у кітайскіх партнёраў выклікалі працы ў галіне інжынерыі паверхні алюмініевых сплаваў і ўнікальныя тэхналогіі стварэння кампазітных матэрыялаў рознай структуры і прызначэння, у тым ліку для авіяцыйнай тэхнікі, а таксама сістэма вібраманіторынгу рэдуктараў аўтатрактарнай тэхнікі. Як адзначыў сп.Чжао Шыюй, горад Цындао, які дынамічна развіваецца, сёння мае патрэбу ў энергаэфектыўнай, экалагічна чыстай камунальнай тэхніцы. Таму мэрыя горада гатова разгледзець пытанне аб набыцці малагабарытнай камунальнай машыны, распрацоўшчыкам якой з’яўляецца інстытут, з выхадам на серыйную вытворчасць.
Па выніках візіту падпісаны трохбаковы Мемарандум паміж Адміністрацыйным камітэтам зоны міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва мэрыі горада Цындао, Аб’яднаным інстытутам машынабудавання НАН Беларусі і кампаніяй Easy Best (Beijing) Fund Managemen tCompany Limited.
Бакі дамовіліся аб стварэнні ў бліжэйшай перспектыве сумеснага навукова-тэхнічнага цэнтра ў горадзе Цындао, кампетэнцыяй якога будзе:
- апрабацыя і ўкараненне распрацовак інстытута ў галіне інжынерыі паверхні і кампанентаў для электратранспарту;
- сумесная вытворчасць пластычных змазачных матэрыялаў з зададзенымі характарыстыкамі;
- падрыхтоўка кадраў вышэйшай кваліфікацыі ў аспірантуры, дактарантуры Аб’яднанага інстытута машынабудавання НАН Беларусі;
- абмен спецыялістамі, студэнтамі і аспірантамі.
Дэлегацыя выказала гатоўнасць у фінансаванні стварэння і дзейнасці сумеснага навукова-тэхнічнага цэнтра.