Тэкст віншавання
Старшыні Прэзідыума
НАН Беларусі,
заслужанаму дзеячу навукі
Рэспублікі Беларусь,
доктару эканамічных навук,
прафесару, акадэміку
Гусакову Уладзіміру Рыгоравічу
Глыбокапаважаны Уладзімір Рыгоравіч!
Прэзідыум Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі сардэчна віншуе Вас, шырока вядомага беларускага вучонага, таленавітага даследчыка, арганізатара навукі і грамадскага дзеяча, з 65-годдзем з дня нараджэння.
Вас добра ведаюць у нашай краіне і за яе межамі як аўтара шматлікіх навуковых прац у галіне аграрнай эканомікі, навуковага кіраўніка праграм развіцця і станаўлення новай рынкавай інфраструктуры аграрна-прамысловага комплексу нашай краіны, адраджэння вёскі.
Глыбокія веды, прафесіяналізм, працавітасць і высокія маральныя якасці дазваляюць Вам паспяхова ўзначальваць акадэмічную навуку, быць аўтарытэтным і прынцыповым кіраўніком вялікага калектыву вучоных.
Жадаем Вам, паважаны Уладзімір Рыгоравіч, добрага здароўя, дабрабыту і здзяйснення ўсіх планаў і задум на карысць развіцця беларускай навукі, на карысць роднай Беларусі!
Прэзідыум Нацыянальнай
акадэміі навук Беларусі
12 лютага 2018 г.