На пасяджэнні адзначалася зацікаўленасць бакоў у далейшым навукова-тэхнічным супрацоўніцтве і аказанні падтрымкі абмену вучонымі ў рамках рэалізацыі сумесных даследчых праектаў.
Адбыўся абмен думкамі аб напрамках далейшага супрацоўніцтва. У прыватнасці, у рамках Пагаднення аб супрацоўніцтве паміж Саветам Турцыі па навукова-тэхнічных даследаваннях і Беларускім рэспубліканскім фондам фундаментальных даследаванняў (БРФФД), падпісанага 2 мая 2017 года.
У выніку перагавораў дасягнута дамоўленасць правесці адбор і экспертызу сумесных беларуска-турэцкіх праектаў у першым квартале 2018 года ў рамках конкурсу праектаў ТUBIТАК–БРФФД і пачаць фінансаванне адабраных праектаў у другім квартале 2018 года.
У планах – стварэнне сумеснай беларуска-турэцкай лабараторыі ў галіне фатонікі і нанафатонікі на базе ДНУ “Інстытут фізікі імя Б.І. Сцяпанава НАН Беларусі”. Акрамя таго, будуць прыняты канкрэтныя крокі па актывізацыі ўдзелу турэцка-беларускіх арганізацый у праграме “Гарызонт-2020” (у рамках мерапрыемстваў Кантактнай кропкі ЕС (ТUBIТАК) і Тэматычных кантактных кропак “Гарызонт-2020” у НАН Беларусі).
Усё гэта адлюстравана ў выніковым пратаколе, які падпісалі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі У. Гусакоў і сп. Эргін. “Трэба будзе прапрацаваць магчымасць рэалізацыі аднаго або двух буйных праектаў для дэманстрацыі нашых магчымасцей і адпрацоўкі сістэмы ўзаемадзеяння па прыкладных даследаваннях”, – адзначыў У. Гусакоў. Таксама беларускі бок прапанаваў арганізаваць выставу распрацовак НАН Беларусі ў Турцыі для выпрацоўкі прыярытэтных даследчых праектаў і фарміравання сумесных груп па іх рэалізацыі.
Нагадаем, супрацоўніцтва НАН Беларусі з Турэцкай Рэспублікай ажыццяўляецца на аснове Пагаднення паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкім даследчым саветам па навуцы і тэхналогіях (TUBITAK), падпісанага ў 2002 г., і Пагаднення аб навуковым супрацоўніцтве паміж Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі і Турэцкай акадэміяй навук, падпісанага ў 2009 годзе.
У цяперашні час беларускія і турэцкія вучоныя выконваюць 3 навукова-тэхнічныя праекты ў галіне матэрыялазнаўства, фізікі, машынабудавання.