Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.05.2018

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі аб’яўляе адкрыты конкурс электронных прэзентацый “Ад маёй малой Радзімы да IT-дзяржавы”

Інстытут падрыхтоўкі навуковых кадраў НАН Беларусі аб’явіў конкурс электронных прэзентацый “Ад маёй малой Радзімы да IT-дзяржавы”. Конкурс праводзіцца ў рамках рэалізацыі мерапрыемстваў Года малой радзімы ў Рэспубліцы Беларусь і 90-гадовага юбілею НАН Беларусі, захавання традыцый, пераемнасці пакаленняў і стымулявання моладзі да навукова-даследчай і інавацыйнай дзейнасці ў рамках рэалізацыі стратэгіі “Навука і тэхналогіі 2018-2040 і мадэлі “Беларусь інтэлектуальная”.

Да ўдзелу ў Конкурсе запрашаюцца аспіранты навуковых арганізацый НАН Беларусі, магістранты ІПНК НАН Беларусі, а таксама іншых устаноў вышэйшай і паслявузаўскай адукацыі Рэспублікі Беларусь.

Іншыя ўмовы конкурсу і форму заяўкі можна знайсці па спасылцы.