Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.05.2018

Віншаванне з Днём Перамогі Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі У.Р. Гусакова

Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святым для ўсяго беларускага народа святам – Днём Перамогі! Вось ужо ў 73-і раз сустракаем мы мірную вясну і адзначаем гераізм нашага народа, праяўлены ў гады Вялікай Айчыннай вайны, яго мужнасць, адвагу, згуртаванасць у барацьбе за свабоду Радзімы. Сёння мы павінны аддаць належнае нашым бацькам і дзядам, захаваць гераічныя подзвігі землякоў, усіх абаронцаў Радзімы ў памяці не толькі цяперашніх, але і будучых пакаленняў.

Адзінства, бясстрашнасць, уменне пераадольваць самыя вялікія цяжкасці насуперак усяму – вось тое, што варта пераняць нам у пакалення пераможцаў. Вайна загартавала гэтых людзей, і нават сёння ў зносінах з ветэранамі мы можам адчуць той стрыжань характару, які выкаваны ў гарніле бітваў Вялікай Айчыннай.

Для многіх беларускіх сем’яў гэта свята са слязамі на вачах. Мы ўспамінаем тых, якія не вярнуліся з франтоў, якія загінулі ў тыле пад варожымі бамбёжкамі, закатаваных у фашысцкіх лагерах смерці. Але яшчэ жывыя сведкі тых страшных гадоў, і яны працягваюць расказваць новыя падрабязнасці пра падзеі той вайны. 9 мая ад кожнага з нас трэба няшмат: аказаць увагу ветэранам, сказаць ім: “Дзякуй за жыццё!”. І быць годнымі іх у мірным жыцці, у абраным прафесійным шляху.

Дзень Перамогі – адно з галоўных свят у жыцці кожнага з нас. Мы павінны памятаць пра тую вайну, каб яна стала сапраўды апошняй на тэрыторыі нашай краіны. Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны! Моцнага здароўя вам, доўгіх гадоў жыцця і душэўнага цяпла!

Хочацца ўспомніць вершаваныя радкі:

Война, она и есть война...
И тем, кто опалён дыханьем лютым,
Та чаша горькая, что выпита до дна,
Не слаще даже ... с праздничным салютом.
Война, она и есть война...
И по сей день былые ноют раны.
И всё- таки – наденьте ордена.

І Са СВЯТАМ ПЕРАМОГІ, ВЕТЭРАНЫ!

У гэты знамянальны дзень шчыра жадаю ўсім святла, дабрабыту і поспехаў! Хай Вялікая Перамога і памяць пра яе заўсёды натхняюць нас на новыя здзяйсненні! Са святам!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі