Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.05.2018

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №176 ад 11 мая 2018 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, вялікі асабісты ўклад у развіццё аграпрамысловага і нафтахімічнага комплексаў, энергетычнай сістэмы, прамысловасці, жыллёва-камунальнай і дарожнай гаспадаркі, будаўнічай галіны, значныя дасягненні ў сферах транспарту, гандлю, адукацыі і культуры быў узнагароджаны шэраг супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў, сярод якіх прадстаўнікі НАН Беларусі:

медаля “За працоўныя заслугі” ўдастоены Аўраменка Мікалай Міхайлавіч, намеснік дырэктара на навуковай рабоце РУП “Палеская доследная станцыя меліярацыйнага земляробства і лугаводства”
медаля Францыска Скарыны ўдастоены Мдзівані Таццяна Герасімаўна, вядучы навуковы супрацоўнік ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
Русак Валянціна Паўлаўна, загадчыца аддзела сучаснай беларускай мовы ДНУ “Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.