НПЦ НАН Беларусі па харчаванні прысуджана прэмія ўрада за дасягненні ў галіне якасці 2017 года
За дасягненне значных вынікаў у галіне якасці і канкурэнтаздольнасці прадукцыі, аказваемых паслуг або выкананых работ, укараненне інавацыйных тэхналогій і сучасных метадаў менеджменту прэмія ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2017 года прысуджана РУП “Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні”.
Адпаведнае рашэнне Камісіі па прысуджэнні прэміі ўрада Беларусі за дасягненні ў галіне якасці 2017 года зацверджана Пастановай Савета Міністраў ад 11 мая 2018 года №345.