Пасяджэнне адбудзецца 17 мая 2018 года ў 10:00 па адрасе: г. Мінск, вул. Сурганава, 1, корп. 2, аўд. 1110
Георгій Генадзевіч Малінецкі - доктар фізіка-матэматычных навук, загадчык аддзела мадэлявання нелінейных працэсаў Інстытута прыкладной матэматыкі імя М.В. Келдыша Расійскай акадэміі навук.
Найбольш вядомыя вынікі працы: тэорыя кіравання рызыкамі прыродных і тэхнагенных катастроф, канцэптуальныя і матэматычныя мадэлі развіцця адукацыйных сістэм, аналіз сучаснай навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і інавацыйнай палітыкі ў свеце, тэорыя сеткавага ўзаемадзеяння ў навуковай супольнасці, тэорыя дыфузнага хаосу і складаных структур.
Адзін з вядучых спецыялістаў у галіне нелінейнай дынамікі, міждысцыплінарных даследаванняў, сінергетыкі, кіравання рызыкай і праектавання будучыні. Аўтар і суаўтар больш за 600 навуковых прац, выдадзеных у Расіі, ЗША. Г.Г. Малінецкі з’яўляецца лаўрэатам прэміі Урада РФ у галіне адукацыі, арганізатарам і віцэ-прэзідэнтам Нанатэхналагічнага таварыства Расіі, стваральнік і кіраўнік спецыялізацыі “нелінейныя працэсы” ў Маскоўскім фізіка-тэхнічным інстытуце.