Удзел прынялі дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вячаслаў Даніловіч, загадчык аддзела ваеннай гісторыі Беларусі Аляксей Літвін, вядучы навуковы супрацоўнік гэтага аддзела Анатоль Крыварот.
Навукоўцы расказалі пра малавядомыя дэталі пачатку вызвалення тэрыторыі БССР, ахарактарызавалі тэндэнцыі фальсіфікацыі асобна ўзятых фактаў, прывялі канкрэтныя прыклады.