У ходзе VI пасяджэння СФН разгледжана 14 пытанняў парадку. Старшынёй СФН на чарговы перыяд аднагалосна абраны прэзідэнт Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан Ф.К. Рахімі. Да яго пасаду Старшыні СФН займаў прэзідэнт НАН Рэспублікі Казахстан М.Ж. Журынаў.
Па выніках прэзентацыі “Аб дзейнасці і міжнародным супрацоўніцтве Акадэміі навук Рэспублікі Таджыкістан”, зробленай Прэзідэнтам АНРТ Ф. Рахімі, адбылося абмеркаванне перспектыўных напрамкаў развіцця супрацоўніцтва паміж арганізацыямі, прадстаўнікі якіх бралі ўдзел у пасяджэнні, і Акадэміяй навук Рэспублікі Таджыкістан. У якасці перспектыўных галін для развіцця супрацоўніцтва паміж АНРТ і НАН Беларусі былі адзначаны:
1. Даследаванне і выкарыстанне космасу, астрафізіка;
2. Лідарныя даследаванні атмасферы;
3. ВК-спектраскапія прыродных і сельскагаспадарчых аб’ектаў;
4. Аднаўляльная энергетыка;
5. Развіццё IT на аснове сучасных матэматычных метадаў;
6. Выкарыстанне унікальных прыродных рэсурсаў Таджыкістана для селекцыі раслін;
7. Выкарыстанне лекавых раслін Таджыкістана і Беларусі для стварэння новых фармпрадуктаў;
8. Даследаванні ў галіне навук аб Зямлі, уключаючы сейсмалогію;
9. Даследаванне і захаванне гісторыка-культурнай спадчыны.
Удзельнікі пасяджэння абмеркавалі ход работы над праектамі Пагаднення аб каардынацыі міждзяржаўных адносін у галіне фундаментальных даследаванняў дзяржаў СНД і Дагавора аб стварэнні Міждзяржаўнага фонду навуковых даследаванняў дзяржаў СНД.
Адным з пытанняў парадку было разгляд Пераліку перспектыўных навуковых праектаў, якія адпавядаюць прыярытэтным напрамках фундаментальных даследаванняў дзяржаў-удзельніц СНД. Дасягнута дамоўленасць унесці Пералік пасля яго дапрацоўкі ва ўстаноўленым парадку на разгляд кіраўнікоў Урадаў СНД для рэалізацыі праектаў у 2019-2022 гг.
У ходзе пасяджэння адобрана рашэнне аб наданні Фізічнаму інстытуту РАН (ФІАН) і Фізіка-тэхнічнаму інстытуту імя С.У. Умарава АН Рэспублікі Таджыкістан статусу базавай арганізацыі дзяржаў-удзельніц СНД у галіне падрыхтоўкі навуковых кадраў па фізічных навуках і па фізіка-тэхнічных навуках адпаведна. Члены СФН разгледзелі пытанне аб месцы правядзення Форуму вучоных дзяржаў-удзельніц СНД у 2020 годзе – па прапанове кіраўніцтва Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі месцам правядзення наступнага форуму абраны г.Мінск. Плануецца, што мерапрыемства адбудзецца ў другой палове верасня 2020 г. i будзе скаардынавана з правядзеннем Сесіі Міжнароднай асацыяцыі акадэмій навук (МААН) і VIII пасяджэння СФН.
Па выніках разгляду пытання аб узаемадзеянні паміж СФН і МААН падпісана Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Міжнароднай асацыяцыяй акадэмій навук і Саветам па супрацоўніцтве ў галіне фундаментальнай навукі дзяржаў-удзельніц СНД, накіраванае на аб’яднанне намаганняў у мэтах рэалізацыі мерапрыемстваў па падтрымцы развіцця фундаментальнай навукі.
Начальнік Галоўнага ўпраўлення
міжнароднага навукова-тэхнічнага
супрацоўніцтва апарату НАН Беларусі
У.В. Падкапаеў
Пагадненне аб стварэнні СФН было падпісана Саветам кіраўнікоў урадаў СНД 19 чэрвеня 2011 года. Удзельнікамі Пагаднення з’яўляюцца Рэспубліка Арменія, Рэспубліка Беларусь, Рэспубліка Казахстан, Кыргызская Рэспубліка, Расійская Федэрацыя, Рэспубліка Таджыкістан, Украіна. Асноўнай мэтай Савета з’яўляецца стварэнне спрыяльных умоў для развіцця, каардынацыі і паслядоўнага паглыблення супрацоўніцтва дзяржаў – удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў у галіне фундаментальнай навукі.