З навуковымі дакладамі па праблемах гісторыі Першай сусветнай вайны выступяць вучоныя з Беларусі, Расіі, Азербайджана, Францыі.
Адбудзецца прэзентацыя навуковых прац па гісторыі Першай сусветнай вайны: кнігі М. М. Смальянінава “Беларусь у Першай сусветнай вайне 1914-1918” і шматтомнай працы расійскіх вучоных “Першая сусветная вайна 1914-1918 гадоў”.
Будуць працаваць выставы “Першая сусветная вайна. Агульная гісторыя. Агульная памяць саюзнікаў па зброі” і “Першая сусветная вайна ў амерыканскім плакаце”.
26 кастрычніка навуковая канферэнцыя працягне сваю работу ў Смаргоні. Акрамя абагульняючых навуковых дакладаў на пленарным пасяджэнні ў гімназіі, прэзентацыі навуковых прац па гісторыі Першай сусветнай вайны і выставы фотамастака В. Багданава “Вайны застылыя імгненні”, адбудуцца паніхіда памяці ахвяр Першай сусветнай вайны ў капліцы мемарыяла па вул. Камінскага ў г. Смаргоні, мітынг-рэквіем “Войны далёкай журботныя старонкі”, а таксама рэканструкцыя ваенных дзеянняў на гістарычным аб’екце “Залатая горка”.