Удзельнікаў прывітаў першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык. Ён выказаў надзею на далейшае плённае супрацоўніцтва з украінскімі калегамі.
Сярод тэм дакладаў удзельнікаў канферэнцыі – развіццё дыстанцыйнага зандзіравання Зямлі і даследаванні ў касмічнай сферы, матэрыялазнаўства, прыродакарыстанне, новыя тэхналогіі для прамысловай вытворчасці і інш.
Як адзначыў дырэктар Інстытута лесу НАН Беларусі Аляксандр Кавалевіч, працягвае развівацца супрацоўніцтва з украінскімі калегамі па тэматыцы лясной гаспадаркі. Гэта сумесныя праекты па масавым усыханні хвойных насаджэнняў і мерах барацьбы з ім. Для дзвюх краін актуальныя пытанні генетыкі, селекцыі. Для Беларусі цікавасць уяўляюць паўднёвыя культуры, якія змогуць адаптавацца да ўмоў клімату, які мяняецца.
У ходзе канферэнцыі заключаны тры дамовы аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Іх падпісалі Інстытут лесу НАН Беларусі і Украінскі НДІ лясной гаспадаркі і агралесамеліярацыі імя Г.Н.Высоцкага, ІММС НАН Беларусі імя В.А.Белага і ТАА “Азбахім” (Сумы, Украіна) на пастаўкі фільтраў для нафтагазавай прамысловасці, Інстытут лесу НАН Беларусі і НТП “БелБіяград НАН Беларусі”.
Падчас правядзення канферэнцыі была прадстаўлена выстава навуковых распрацовак.