У дні ўрачыстасцей адкрыецца маштабная выстава вынікаў інавацыйнай дзейнасці вучоных НАН Беларусі. Плануецца, што на ёй будзе прадстаўлена больш за 200 апошніх навукова-тэхнічных распрацовак вучоных. Знойдуць адлюстраванне перадавыя напрамкі развіцця айчыннай навуковай сферы – касмічныя, інфармацыйныя, бія-, нанатэхналогіі, новыя лекавыя сродкі, дасягненні вучоных-аграрыяў. Будзе разгорнута экспазіцыя кніг вучоных-гуманітарыяў, а таксама археалагічная выстава. У вялікай канферэнц-зале Прэзідыума НАН Беларусі адбудзецца ўрачысты сход навуковай грамадскасці краіны, прысвечаны 90-годдзю НАН Беларусі, дзе будуць узнагароджаны лепшыя вучоныя краіны.
Праграма святочных мерапрыемстваў
15 лістапада 2018 года (чацвер)
14.00 - 18.00 – работа Трэцяй Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі “Навука – інавацыйнаму развіццю грамадства”. З праграмай можна азнаёміцца тут.
16 лістапада 2018 года (пятніца)
(Мінск, пр. Незалежнасці, 66. Будынак Прэзідыума НАН Беларусі)
9.00 - 14.30 – работа выставы вынікаў інавацыйнай дзейнасці вучоных НАН Беларусі.
14.30 - 18.00 - Урачысты сход навуковай грамадскасці, прысвечаны 90-годдзю НАН Беларусі.