У 1-ы том, які пабачыў свет у выдавецтве «Мастацкая літаратура», увайшлі апавяданні і замалёўкі 1937—1966 гг., каментарыі, найбольш значныя ў мастацкіх адносінах варыянты, а таксама прыжыццёвае літаратурнае завяшчанне пісьменніка. Адкрывае том прадмова да Збору твораў (аўтар – д.ф.н., прафесар М.А. Тычына), у якой жыццё і творчасць Янкі Брыля асвятляюцца з улікам новых матэрыялаў сучаснага літаратуразнаўства.
Навукова каментаванае выданне творчай спадчыны прызнанага майстра малой мастацкай формы, якая асабліва папулярна ў сучаснай еўрапейскай і сусветнай літаратурах, ажыццяўляецца ўпершыню. Канцэпцыя Збору твораў распрацавана з улікам літаратурнага завяшчання пісьменніка, якое захоўваецца ў Прыватным архіве яго нашчадкаў.
Брыль, Я. Збор твораў у 10 т. Т.1. Апавяданні і лірычныя замалёўкі, 1937 — 1966 / Янка Брыль ; падрыхт. тэкстаў і камент. А.Шамякінай ; прадм. М.Тычыны ; Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даслед. беларус. культуры, мовы і літ. НАН Беларусі, Інст-т літаратуразнаўства імя Янкі Купалы. — Мінск : Мастацкая літаратура, 2018. — 622 с.
Алена Васілевіч,
заг. аддзела выданняў і тэксталогіі
Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры