Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

28.11.2018

Прадстаўнікі НАН Беларусі ўдастоены дзяржаўных узнагарод Рэспублікі Беларусь

Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №462 ад 28 лістапада 2018 года за шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, узорнае выкананне службовых абавязкаў, смелыя і рашучыя дзеянні ў абставінах, звязаных з рызыкай для жыцця, вялікі асабісты ўклад ва ўмацаванне аўтарытэту і іміджу Беларусі на міжнароднай арэне, развіццё заканадаўства і парламентарызму, беларускай журналістыкі, нафтахімічнай прамысловасці, транспартнай і падатковай сістэм, значныя дасягненні ў сферах энергетыкі, навукі, культуры і мастацтва, падрыхтоўцы высокакваліфікаваных спецыялістаў дзяржаўных узнагарод удастоены шэраг супрацоўнікаў арганізацый і прадпрыемстваў рэспублікі, сярод якіх прадстаўнікі НАН Беларусі:

ордэнам Айчыны III ступені – Ільюшчанка Аляксандр Фёдаравіч, генеральны дырэктар Дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання парашковай металургіі, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут парашковай металургіі”;
медалём Францыска Скарыны – Смяховіч Мікалай Уладзіміравіч, загадчык цэнтра новай і найноўшай гісторыі Беларусі дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”;
медалём “За працоўныя заслугі” – Яноўская Валянціна Васільеўна, загадчыца аддзела гістарыяграфіі і метадаў гістарычнага даследавання дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.

Шчыра віншуем нашых калег з высокімі дзяржаўнымі ўзнагародамі і жадаем новых творчых поспехаў!