Члены беларускай дэлегацыі прынялі ўдзел у юбілейнай сесіі Агульнага сходу Нацыянальнай акадэміі навук Украіны, прысвечанай 100-годдзю НАНУ. На ўрачыстым сходзе прысутнічалі першыя асобы дзяржавы, прадстаўнікі сусветнай навуковай грамадскасці, творчай інтэлігенцыі, дыпламатычнага корпуса і цэнтральных органаў дзяржаўнага кіравання. На пасяджэнні быў і Прэзідэнт НАНУ, вядомы ўкраінскі вучоны, акадэмік Барыс Патон – найстарэйшы па ўзросце і па тэрміне знаходжання на пасадзе прэзідэнт дзяржаўнай акадэміі навук у свеце. Барыс Патон нарадзіўся 27 лістапада 1918 года, у дзень заснавання НАНУ.
Перад прысутнымі з прывітальным словам і віншаваннямі выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Члены беларускай дэлегацыі сустрэліся з кіраўніцтвам Акадэміі навук Украіны, азнаёміліся з экспазіцыяй Выставы навуковых і навукова-тэхнічных дасягненняў устаноў НАНУ, прынялі ўдзел у іншых юбілейных мерапрыемствах.
Больш фота на Старонцы НАНУ ў Facebook