Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

18.12.2018

НАН Беларусі прысудзіла прэміі 2018 года

Прэзідыум НАН Беларусі падвёў вынікі конкурсу на атрыманне прэмій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі 2018 года. На падставе рашэнняў Камісіі НАН Беларусі па прэміях вырашана прысудзіць пяць прэмій НАН Беларусі: дзве прэміі ў галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі і фізіка-тэхнічных навук; тры прэміі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі. Памер прэміі складае 250 базавых велічынь.

Прэміі НАН Беларусі 2018 года прысуджаны:

у галіне фізікі, матэматыкі, інфарматыкі, фізіка-тэхнічных і тэхнічных навук аўтарскім калектывам у наступным складзе:

Канкаловіч Аляксандр Віктаравіч, навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, Лойка Валерый Аляксандравіч, прафесар кафедры ўстановы адукацыі “Ваенная акадэмія Рэспублікі Беларусь”, доктар фізіка-матэматычных навук, прафесар, Міскевіч Аляксандр Амуратавіч, старшы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут фізікі імя Б.І.Сцяпанава Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат фізіка-матэматычных навук, – за цыкл работ “Распрацоўка метадаў і алгарытмаў аналізу рассейвання і паглынання святла ў упарадкаваных дысперсных структурах для вырашэння задач аптымізацыі характарыстык фатонных крышталёў, вадкіх крышталёў, аптычных пакрыццяў і сонечных элементаў”;
Бухараў Сяргей Мікалаевіч, загадчык сектара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат тэхнічных навук, Грыгор’еў Андрэй Якаўлевіч, дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, доктар тэхнічных навук, прафесар, Сергіенка Уладзімір Пятровіч, загадчык аддзела дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут механікі металапалімерных сістэм імя У.А.Белага Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат тэхнічных навук, дацэнт, – за цыкл работ “Распрацоўка і ўкараненне новых метадаў, кампазітных матэрыялаў і тэхналогій, якія забяспечваюць зніжэнне шуму і вібрацыі ў транспартных машынах і тэхналагічным абсталяванні”.

Прэміі ў галіне біялогіі, хіміі, медыцыны, аграрных навук і навук аб Зямлі прысуджаны аўтарскім калектывам у наступным складзе:

Каламіец Эмілія Іванаўна, генеральны дырэктар дзяржаўнага навукова-вытворчага аб’яднання “Хімічны сінтэз і біятэхналогіі” – дырэктар дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, член-карэспандэнт, доктар біялагічных навук, прафесар, Раманоўская Таццяна Вітальеўна, вядучы навуковы супрацоўнік дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, Свярчкова Наталля Уладзіміраўна, намеснік дырэктара дзяржаўнай навуковай установы “Інстытут мікрабіялогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”, кандыдат біялагічных навук, – за цыкл работ “Прабіятычныя прэпараты на аснове бактэрый роду Bacillus для жывёлагадоўлі і прамысловага рыбаводства: тэхналогіі вытворчасці і прымянення”;
Герасіменка Міхаіл Аляксандравіч, дырэктар дзяржаўнай установы “Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр траўматалогіі і артапедыі”, доктар медыцынскіх навук, прафесар, Жук Яўгеній Валянцінавіч, дацэнт кафедры траўматалогіі і артапедыі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт”, кандыдат медыцынскіх навук, Траццяк Станіслаў Іосіфавіч, загадчык дзіцячага траўматолага-артапедычнага аддзялення ўстановы аховы здароўя “6-я гарадская клінічная бальніца”, кандыдат медыцынскіх навук, дацэнт, – за цыкл работ “Сучасныя тэхналогіі дыягностыкі і лячэння паталогіі каленнага сустава ў пацыентаў дзіцячага і маладога ўзросту”;
Лапа Віталій Віталевіч, дырэктар рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, акадэмік, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, Азаронак Таццяна Мікалаеўна, загадчык сектара рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт, Шыбут Леанід Іванавіч, вядучы навуковы супрацоўнік рэспубліканскага навуковага даччынага ўнітарнага прадпрыемства “Інстытут глебазнаўства і аграхіміі”, кандыдат сельскагаспадарчых навук, – за цыкл работ “Глебы Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе: марфалогія, уласцівасці, якасная ацэнка”.

Прэміі НАН Беларусі заснаваны для падтрымкі айчынных вучоных, навуковыя работы якіх атрымалі прызнанне ў Рэспубліцы Беларусь і за яе межамі, аказалі значны ўплыў на выкананне дзяржаўных праграм, спрыялі развіццю інавацыйнай дзейнасці, павышэнню эфектыўнасці эканомікі краіны, забеспячэнню харчовай бяспекі і вырашэння задач аховы навакольнага асяроддзя і здароўя насельніцтва, а таксама для стымулявання творчай актыўнасці і садзейнічання прафесійнаму росту маладых вучоных. Конкурс работ, вылучаных на атрыманне прэмій НАН Беларусі, праводзіцца кожны год, пачынаючы з 2017 года.