Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.12.2018

Вызначаны выканаўца задання мерапрыемства 8 падпраграмы 6 “Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь”

У адпаведнасці з пратаколам № 3 ад 21.12.2018 пасяджэння конкурснай камісіі НАН Беларусі па выбары выканаўцы задання “Зрабіць аналіз магчымасці стварэння новых высокарэнтабельных электраёмкіх вытворчасцей у перспектыўных галінах прамысловасці з пункту гледжання росту спажывання электрычнай энергіі на доўгатэрміновую перспектыву”, выкананага ў рамках мерапрыемства 8 падпраграмы 6 “Навуковае суправаджэнне развіцця атамнай энергетыкі ў Рэспубліцы Беларусь” Дзяржаўнай праграмы “Навукаёмістыя тэхналогіі і тэхніка” на 2016 - 2020 гады, вызначаны наступны выканаўца заяўленага задання – Рэспубліканскае навукова-вытворчае ўнітарнае прадпрыемства “Інстытут энергетыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі”.