Каманда 11-й Беларускай антарктычнай экспедыцыі шле калектыву Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі цёплыя віншаванні з Новым Годам і Калядамі!
Жадаем вам палярнага Здароўя і вялікага Шчасця, новых здзяйсненняў і адкрыццяў, поспехаў у справах на карысць і працвітанне Беларусі!
Няхай кожны дзень Новага года прыносіць у Вашы сем’і любоў і павагу, цяпло і ўтульнасць, радасць і дабрабыт!
Абдымаем, сардэчна дзякуем за цяпло і ўтульнасць, сучасныя і бяспечныя ўмовы для працы і даследаванняў, якія ствараюцца Вашай працай на самым халодным кантыненце Зямлі!
Аляксей Гайдашоў,
Артур Івашка,
Аляксей Хаткевіч,
Аляксандр Лянкевіч,
Уладзіслаў Базылевіч,
Дзмітрый Лукашанец,
Сяргей Сухараў,
Сяргей Байкоў.