Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

17.01.2019

18 студзеня ў Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры адбудзецца адкрыццё выставы твораў іканапісу з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры

18 студзеня 2019 г. у 17.00. у Дзяржаўным музеі гісторыі беларускай літаратуры (Мінск, вул. М. Багдановіча, 13) адбудзецца адкрыццё выставы твораў іканапісу з фондаў Музея старажытнабеларускай культуры Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі. “Сведкі вечнасці” – так названа выстава, якая прымеркавана да аднаго з найважнейшых хрысціянскіх святаў – “Вадохрышча”. На ёй дэманструюцца трыццаць твораў сакральнага жывапісу, у тым ліку іконы “Маці Божая Адзігітрыя Бялыніцкая” (сярэдзіна XVII ст.), “Мадонна з Дзіцем у вянку” (канец XVII ст.), “Хрышчэнне ў Іардане” (першая чв. XIX ст.), а таксама старадрукі з калекцыі Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры. Выстава будзе працаваць да канца сакавіка 2019 г.