Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі з 21 па 31 студзеня ў рамках мерапрыемстваў, прысвечаных Дню беларускай навукі, праводзіць Дні адкрытых дзвярэй. У час Дзён адкрытых дзвярэй наведвальнікі змогуць азнаёміцца з гісторыяй бібліятэкі, яе інфармацыйнымі рэсурсамі і паслугамі ў час агляднай экскурсіі, а таксама з рэдкімі выданнямі, прадстаўленымі на выставе “З навуковай скарбонкі мінулых стагоддзяў”. У інфармацыйна-выставачным цэнтры для наведвальнікаў будзе экспанавацца кніжная выстава, прысвечаная беларускаму вучонаму-прыродазнаўцу, вынаходніку электраграфіі і бяздротавай перадачы электрычных сігналаў Якубу Оттанавічу Наркевічу-Ёдку – “Спадзяюся, што мая праца з часам прынясе маю сціплую лепту навуцы ...”.
У праграму Дзён таксама ўваходзяць паказы дакументальных навукова-папулярных фільмаў пра беларускіх вучоных, выставы кніг і іншыя мерапрыемствы.
Акрамя таго бібліятэка запрашае ўсіх жадаючых прыняць удзел у акцыі “Мяняем кнігу на кнігу ці аддаём у добрыя рукі!”.
Уваход на мерапрыемства свабодны, па папярэднім запісе. За падрабязнай інфармацыяй і для папярэдняга запісу звяртацца па тэл. + 375 17 284 10 31 (пн.-пт. з 9:00 да 17:00).
Праграма Дзён адкрытых дзвярэй