Лаўрэатам Сцяпанаўскіх чытанняў у гэтым годзе сталі супрацоўнікі цэнтра “Фатонікі і фотахіміі малекул” – доктар фізіка-матэматычных навук Джагараў Барыс Міхайлавіч і кандыдат фізіка-матэматычных навук Лепяшкевіч Сяргей Вальдэмаравіч, якія прадставілі цыкл работ “Фотаіндуцыраваныя працэсы ў гемаглабіне і міяглабіне з удзелам малекулярнага кіслароду”.
Традыцыйным стала і адначасовае са Сцяпанаўскімі чытаннямі правядзенне конкурсу маладых навукоўцаў Інстытута фізікі НАН Беларусі на атрыманне прэміі імя акадэміка М.А.Барысевіча.
У гэтым годзе медалём акадэміка М.А. Барысевіча і дыпломам конкурсу ўзнагародзілі навуковага супрацоўніка Цэнтра “Нелінейнай оптыкі і актываваных матэрыялаў” Коўгар Вікторыю Віктараўну за цыкл работ “Спектраскапічныя асаблівасці Yb-змяшчальнага шкла”. Заахвочвальны дыплом конкурсу атрымаў малодшы навуковы супрацоўнік Цэнтра “Фізіка плазмы” Бабіцкі Уладзіслаў Сяргеевіч, які прадставіў на конкурс цыкл работ “Распаўсюджванне магутнага ЗВЧ-выпраменьвання праз электрамагнітныя крышталі з плазменнымі неаднароднасцямі”.