Галоўнай часткай выдання з’яўляецца кандыдацкая дысертацыя «Мястэчкі вярхоўяў Віліі і нёманскай Бярэзіны ў XV–XVIII стст. (па археалагічных і пісьмовых крыніцах)», якая была абаронена ў 1994 г., але да гэтага часу не дачакалася публікацыі. У ёй на матэрыяле асобнага рэгіёна разглядаюцца мястэчкі як адна з важнейшых форм урбаністычных паселішчаў, што спрыялі гаспадарчаму развіццю навакольных зямель. Кніга разлічана на прафесійных гісторыкаў, выкладчыкаў, студэнтаў, усіх тых, хто цікавіцца гісторыяй Вялікага Княства Літоўскага і Беларусі.
Да імпрэзы супрацоўнікамі бібліятэкі падрыхтавана кніжная выстава. У экспазіцыі будзе прадстаўлена навуковая спадчына Ю. М. Бохана.
Прэзентацыя прымеркавана да дня нараджэння Юрыя Мікалаевіча. З гэтай нагоды на сустрэчу збяруцца сябры і калегі аўтара, выбітнага беларускага гісторыка, цудоўнага чалавека.
Месца правядзення: Цэнтральная навуковая бібліятэка імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Мінск, вул. Сурганава, 15, інфармацыйна-выставачны цэнтр, п.110