Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў сустрэўся з Паслом Венгрыі
20 лютага 2019 года ў НАН Беларусі адбыліся перагаворы Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Венгрыі ў Рэспубліцы Беларусь Жолтам Чуторай. У цэнтры ўвагі былі пытанні пашырэння навуковага супрацоўніцтва Беларусі і Венгрыі. У ходзе перагавораў абмеркаваны пытанні бягучага стану беларуска-венгерскага супрацоўніцтва, а таксама пашырэння новых напрамкаў і механізмаў сумеснай навукова-тэхнічнай дзейнасці.