Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.02.2019

У ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” адбудзецца пасяджэнне круглага стала па біяінфарматыцы

У ДНУ “Інстытут генетыкі і цыталогіі НАН Беларусі” адбудзецца пасяджэнне круглага стала па біяінфарматыцы. Удзельнікі пазнаёмяць прысутных з напрацоўкамі беларускіх вучоных-біёлагаў і праграмістаў у галіне біяінфарматыкі, абмяркуюць цяжкасці, якія ўзнікаюць у навукоўцаў у гэтай галіне, і шляхі іх пераадолення.

Сучасная біялогія мае справу з гіганцкімі аб’ёмамі даных, да якіх традыцыйныя метады статыстычнай апрацоўкі або непрыдатныя, або ім проста не справіцца з такім аб’ёмам даных. Тут і прыходзіць на дапамогу біяінфарматыка. Калі вы біёлаг, то біяінфарматыка патрэбна вам для вырашэння такіх задач, як зборка геному, знаходжанне і вывучэнне функцый генаў, прадказанне экспрэсіі генаў, прадказанне функцый бялкоў і інш. Для інфарматыкаў і матэматыкаў біяінфарматыка – гэта магчымасць прыкласці веды Сomputer Science для вырашэння задач, звязаных са здароўем, якасцю і працягласцю жыцця людзей, мадэляваннем эвалюцыйных працэсаў, пошукам сувязі паміж генатыпам і фенатыпам і інш.

Дата правядзення: 28 лютага 2019 г., пачатак у 14.00
Месца правядзення: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27, 2 паверх, актавая зала НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах

Праграма Круглага стала