Сярод удзельнікаў – акадэмік, доктар архітэктуры, доктар гістарычных навук, прафесар А.І. Лакотка, намеснік міністра Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь С.І. Шарамецьеў, старшыня Пастаяннай камісіі па адукацыі, культуры і навуцы Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, член-карэспандэнт, доктар гістарычных навук І.А. Марзалюк, намеснік старшыні Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, кандыдат гістарычных навук В.М. Папко.
У рамках круглага стала адбудзецца выстава архітэктурнага пейзажа выдатнага беларускага мастака М.А. Карпука (1930 – 2018 гг.).
Архітэктурная спадчына з'яўляецца важным элементам устойлівага эканамічнага і сацыяльнага развіцця населеных пунктаў і тэрыторый Беларусі, а таксама мае вялікае значэнне ў фарміраванні нацыянальнай культуры і самабытнасці беларускага народа, увасабляючы ў матэрыяльнай форме яго духоўныя каштоўнасці, адлюстроўваючы эстэтычныя катэгорыі, сацыяльныя нормы пэўных гістарычных перыядаў. Унікальным гістарычным і культурным феноменам нашай краіны з’яўляюцца замкі, якія патрабуюць даследавання, аховы і ўключэння ў сучаснае жыццё беларускага грамадства ў кантэксце працэсаў глабалізацыі, з аднаго боку, і захавання гістарычнай і культурнай памяці з другога.
За гады незалежнасці беларуская дзяржава надавала значную ўвагу пытанням аховы і захавання помнікаў замкавага дойлідства: былі адноўлены замкі ў Міры, Нясвіжы і інш. У межах дзяржаўных праграм «Замкі Беларусі» і «Культура Беларусі» правадзіліся мерапрыемствы па кансервацыі і добраўпарадкаванні 38 збудаванняў абарончага дойлідства рознай ступені захаванасці. За гэты час быў атрыманы пэўны вопыт, які патрабуе абмеркавання з удзелам спецыялістаў рознага профілю.