Прадставяць часопіс Аляксандр Рэшыдэовіч Дзюкаў (РФ), дырэктар фонду “Гістарычная памяць”, а таксама Дзмітрый Віктаравіч Суржык (РФ), выканаўчы сакратар Расійска-беларускай асацыяцыі гісторыкаў “Саюзная ініцыятыва памяці і згоды”.
Заснаваны Інстытутам расійскай гісторыі РАН, Інстытутам гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Фондам “Гістарычная памяць”, часопіс ставіць сваёй мэтай развіццё беларусістыкі і збліжэнне расійскіх і беларускіх гісторыкаў на аснове агульнага разумення падзей, з’яў і персаналій мінулага. Часопіс арыентаваны ў першую чаргу на публікацыю рэцэнзій на працы па гісторыі Беларусі (у яе сучасных геаграфічных межах), што асвятляюць трансфармацыю сацыяльнай структуры насельніцтва, развіццё беларускага нацыянальнага руху, дынаміку геаграфічных межаў, фарміраванне нацыянальнай самасвядомасці, геапалітычныя імператывы развіцця Беларусі, унутранага развіцця і ўзаемадзеяння з іншымі дзяржавамі і народамі, уплыў глабальных канфліктаў на мінулае і сучаснае Беларусі.
Другі нумар часопіса будзе прысвечаны 75-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.