5 ліпеня 2019 г. у НАН Беларусі адбыўся круглы стол на тэму: “Развіццё транзітнага патэнцыялу і мадэрнізацыя транспартнай інфраструктуры Саюзнай дзяржавы” у рамках VI Форуму рэгіёнаў Беларусі і Расіі. Мадэратарам выступіў Аляксандр Папкоў, старшыня пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусі па рэгіянальнай палітыцы і мясцовым самакіраванні.
У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, НАН Беларусі, Расійскай акадэміі навук, Пастаяннага Камітэта Саюзнай дзяржавы, Міністэрства транспарту і камунікацый, Міністэрства эканомікі, Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю, Асацыяцыі міжнародных аўтамабільных перавозчыкаў “БАМАП”, вышэйшых навучальных устаноў краіны.
З дакладам “Стратэгічныя напрамкі навукова-метадалагічнага суправаджэння транспартнага супрацоўніцтва на Еўразійскай прасторы” выступіў Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў.
Удзельнікі круглага стала абмеркавалі наступны круг праблем:
Па выніках работы круглага стала была прынята выніковая рэзалюцыя.