Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

05.07.2019

Адбылося падпісанне мемарандума паміж НАН Беларусі і Карэйскім навукова-даследчым інстытутам па ядзернай энергіі

5 ліпеня 2019 г. у ходзе візіту дэлегацыі Карэйскага навукова-даследчага інстытута па ядзернай энергіі (KAERI) у Нацыянальную акадэмію навук Беларусі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў і старшы віцэ-прэзідэнт KAERI сп-р Хі Чжу Чхвэ падпісалі Мемарандум аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве. Падпісаны мемарандум прадугледжвае рэалізацыю сумесных праектаў, абмен навукова-тэхнічнай інфармацыяй, садзейнічанне абмену спецыялістамі і інш.

Уладзімір Гусакоў асабліва звярнуў увагу на тое, што гэты дакумент трэба падмацаваць на пачатковым этапе выкананнем 1-2 сумесных праектаў, а ў далейшым разгледзець магчымасць арганізацыі сумеснай лабараторыі. Карэйскія калегі падтрымалі гэтую прапанову.

Пасля падпісання адбыўся беларуска-карэйскі семінар па радыялогіі, дзе спецыялісты дзвюх краін больш дэталёва разгледзелі тэмы магчымага супрацоўніцтва.

Фота С. Дубовік, газета “Навука”