Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.07.2019

Падпісаны Мемарандум аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Хэнаньскай акадэміяй навук

11 ліпеня 2019 г. Прэзідыум НАН Беларусі наведала дэлегацыя Хэнаньскай акадэміі навук на чале з сакратаром КПК Акадэміі навук Хуанам Даогунам.

У ходзе перагавораў бакі абмеркавалі перспектыўныя напрамкі развіцця супрацоўніцтва. Таксама кітайскі бок зрабіў прапанову НАН Беларусі прыняць удзел у Хэнаньскай канферэнцыі па інавацыях і транснацыянальнай перадачы тэхналогій 26-27 кастрычніка 2019 года ў г. Чжэнчжоу.

Па выніках перагавораў адбылося падпісанне Мемарандума аб супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і Хэнаньскай акадэміяй навук, а таксама шэрагу пагадненняў аб супрацоўніцтве паміж асобнымі арганізацыямі з боку дзвюх акадэмій.


Фота С. Дубовік, газета Навука