Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 2.

У верасні гэтага года выдавецтва "Беларуская навука" выдала кнігу "Летуценнасць і вялікія здзяйсненні: Успаміны пра Івана Навуменку". Укладальнік і аўтар прадмовы - член-карэспандэнт НАН Беларусі Сцяпан Лаўшук. Больш за 50 аўтараў пакінулі свае ўспаміны пра выдатнага сына беларускай зямлі - народнага пісьменніка Беларусі, акадэміка НАН Беларусі, які 10 гадоў працаваў на пасадзе віцэ-прэзідэнта НАН Беларусі па гуманітарных навуках.

Источник: Літаратура і мастацтва | 10.11.2017

Рубрика: Сотрудники НАН, НАН Беларуси

У Цэнтры даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры адбылася рэспубліканская навукова-практычная канферэнцыя «Творчасць Аркадзя Куляшова ў дыялогу славянскіх літаратур: традыцыі, наватарства, нацыянальная адметнасць», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння класіка беларускай літаратуры. Адказваў за яе правядзенне аддзел беларускай літаратуры ХХ — ХХІ стст. філіяла «Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы» на чале з загадчыцай Аленай Манкевіч. У мерапрыемстве прынялі ўдзел: дырэктар Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, член-карэспандэнт НАН , доктар гістарычных навук Аляксандр Лакотка, акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Аляксандр Каваленя, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН Беларусі Міхась Мушынскі і іншыя.

Источник: Літаратура і мастацтва | 07.02.2014

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН, Наука и общество