Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 45.

У Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­цы імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі ад­бы­ла­ся прэ­зен­та­цыя кні­гі Ва­лян­ці­ны Бя­ля­ві­най «Бе­ла­русь у га­ды Пер­шай су­свет­най вай­ны». Падзею пракаментавалі ды­рэк­тар Цэнт­ра да­сле­да­ван­няў бе­ла­рус­кай куль­ту­ры, мо­вы і лі­та­ра­ту­ры НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Лакотка і ды­рэк­тар Цэнт­раль­най на­ву­ко­вай біб­лі­я­тэ­кі імя Я. Ко­ла­са НАН Бе­ла­ру­сі Аляк­сандр Груша. Да ім­прэ­зы ў біб­лі­я­тэ­цы ар­га­ні­за­ва­на вы­ста­ва «Вя­лі­кая за­бы­тая вай­на», з экс­па­зі­цы­яй якой гасцей па­зна­ё­мі­ла за­гад­чы­ца сек­та­ра кні­га­знаў­ства ад­дзе­ла рэд­кіх кніг і ру­ка­пі­саў Але­на Цітавец.

Источник: Звязда | 01.02.2014

Рубрика:

«Нішто так не яднае народы постсавецкай прасторы, як памяць пра вайну», — лічаць удзельнікі VІІІ Беларускага міжнароднага медыяфоруму «Партнёрства ў імя будучыні: гісторыка-культурная спадчына як фактар яднання», якія сабраліся падчас «круглага стала» ў Мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага. Вячаслаў Даніловіч, дырэктар Інстытута гісторыі НАН, кандыдат гістарычных навук: «Беларусь — унікальная краіна, у гісторыі якой вялікае значэнне мае перыяд Вялікай Айчыннай вайны. Гэты перыяд для Бацькаўшчыны поўніцца вялікімі гераічнымі здзяйсненнямі. Дастаткова толькі ўспомніць, што мільёны ўраджэнцаў Беларусі ваявалі на франтах Вялікай Айчыннай вайны».

Источник: Звязда | 24.05.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Напярэдадні 70-х угодкаў спалення Хатыні ў беларускай сталіцы падчас Міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі "Хатынь: 1943-2013. Падзея. Людзі. Памяць" сустрэліся вучоныя і прадстаўнікі грамадскіх арганізацый Беларусі, Расіі, Германіі, Польшчы, Украіны і іншых краін каб ушанаваць памяць жыхароў спаленых вёсак, абмеркаваць праблему мемарыялізацыі гістарычных мясцін Другой сусветнай вайны. Сваю думку наконт Хатынскай трагедыі таксама выказаў акадэмік-сакратар Аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі Аляксандр Каваленя.

Источник: Звязда | 22.03.2013

Рубрика: Сотрудники НАН

Урачысты вечар, які днямі адбыўся ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі, стаў заключным мерапрыемствам у насычаным на юбілейныя падзеі годзе. Ушанаванне памяці песняроў Беларусі сёлета было надзвычай маштабным. Кожны, хто хацеў, зрабіў свой унёсак у агульную справу. Найбольш актыўныя з рук міністра культуры атрымалі падзячныя лісты ад намесніка прэм´ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоля Тозіка. Сярод іх прафесар, член-карэспандэнт Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі Міхаіл Мушынскі — "За значны ўклад у навукова-даследчую работу па вывучэнні творчай і жыццёвай спадчыны народнага паэта Беларусі Якуба Коласа".

Источник: Звязда | 18.12.2012

Рубрика: Сотрудники НАН

Ігар Капылоў, вучоны сакратар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі разважае аб паходжанні назвы раённага цэнтра Віцебскай вобласці.

Источник: Звязда | 28.06.2012

Рубрика: Сотрудники НАН