Национальная академия наук Беларуси

База данных "НАН Беларуси в средствах массовой информации"

Поиск в архиве документов

Всего документов: 7.

Ва ўсіх кінатэатрах краіны адбудзецца прэм’ера дылогіі «Лагеры смерці» і «Спаленыя вѐскі». Фільмы будуць паказаны ў рамках рэспубліканскай акцыі «Гэта павінен бачыць кожны беларус». У здымках дылогіі браў удзел і старшы навуковы супрацоўнік цэнтра ваеннай гісторыі Беларусі Інстытута гісторыі НАН Беларусі Валерый Надтачаеў.

Источник: Звязда | 16.04.2025

Рубрика: Сотрудники НАН, Наука и общество

Напярэдадні Дня беларускага кіно па ініцыятыве аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі прайшла міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «100 гадоў беларускага кіно: этапы, фільмы, майстры».

Источник: Літаратура і мастацтва | 20.12.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Ліліяна Анцух — адна са стваральніц выдавецтва «Чатыры чвэрці», яго дырэктар і галоўны рэдактар, член Саюза пісьменнікаў Беларусі, Саюза пісьменнікаў Саюзнай дзяржавы, Прэзідыума Саюза музычных дзеячаў Беларусі. Яна высока ацэньвае дзейнасць Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 20.12.2024

Рубрика: НАН Беларуси, Наука и общество

Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Каласавіны-2024» была прысвечана 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў і 65-годдзю Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа. Работа вялася ў дзвюх секцыях. Тэму важнасці асобы Аляксандры Рамановіч (Зотавай) ў жыцці песняра ўзняў Мікола Трус, старшы навуковы супрацоўнік Цэнтра даследаванняў старадрукаваных выданняў і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 15.11.2024

Рубрика: Сотрудники НАН, Мероприятия НАН

У Мінску адбыўся круглы стол «Трэнд на роднае: дасягнені навукоўцаў і пашырэнне сферы выкарыстання беларускай мовы». Удзел у ім узяў і дырэктар філіяла «Інстытут мовазнаўства» імя Якуба Коласа Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Ігар Капылоў.

Источник: Літаратура і мастацтва | 01.11.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Сотрудники НАН, Наука и общество

На мінулым тыдні ў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі ў рамках Тыдня культуры адбыўся круглы стол да 100-годдзя беларускага кіно. Аб беларускім кінематографе часоў Вялікай Айчыннай вайны распавяла Антаніна Карпілава, загадчык аддзела экранных мастацтваў Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 31.05.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество

Нават у літаратурных творах пісьменнікі часам ужываюць абсцэнную лексіку. Чаму так адбываецца? Наколькі наогул можна выкрасліць нецэнзурныя словы з нашага жыцця і як гэта зрабіць? Пра гэта ішла гаворка падчас круглага стала на тэму «Моўная культура як сродак фарміравання духоўна-маральнай асобы ў сучасным грамадстве». Удзел у ім узяў і Ігар Капылоў, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.

Источник: Літаратура і мастацтва | 17.05.2024

Рубрика: Мероприятия НАН, Наука и общество