Всего документов: 6.
Анейрасферу ў паэме Якуба Коласа "Новая зямля" разглядае вядучы навуковы супрацоўнік аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Жанна Шаладонава.
Вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута літаратуразнаўства імя Янкі Купалы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Жанна Шаладонава анализуе мастацка-вобразны свет паэм Я. Коласа ў кантэксце твораў А. Пушкіна, А. Фета, А. Блока І інш.
Аўтар аналізуе спецыфіку мастацка-вобразнага адлюстравання прыродна-прасторавага свету ў паэзіі А. Куляшова. Аўтар скончыла дактарантуру Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі.
У артыкуле старшага навуковага супрацоўніка аддзела ўзаемасувязей літаратур Інстытута літаратуразнаўства НАН Беларусі Жанны Шаладонавай раскрываюцца сэнсавая напоўненасць і сімвалічная знакавасць апісанняў застолляў у паэме Якуба Коласа «Новая зямля», ахарактарызаваных як славесны нацюрморт.
У артыкуле старшага навуковага супрацоўніка аддзела ўзаемасувязяў літаратур Інстытута літаратуразнаўства Цэнтра даследавання беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі Жанны Шаладонавай даследуецца сімвалічная змястоўнасць і семантычны патэнцыял земляробчых топасаў у мастацкім выяўленні асаблівасцей «месцаразвіцця» народа, яго быційна-творчай рэалізацыі, вызначальных прынцыпаў уладкаванасці ў свеце.
У артыкуле старшага навуковага супрацоўніка аддзела ўзаімасувязей літаратур Інстытута літаратуры НАН Беларусі Жанны Шаладонавай даследуюцца адметнасці ідэйна-эстэтычнага ўвасаблення вобраза чыгункі ў творах Якуба Коласа ва ўвязцы з мастацка-паэтычнай традыцыяй і светапогляднымі ўстаноўкамі эпохі ў асэнсаванні гэтай новай культурна-тэхнічнай з’явы. Раскрываецца сэнсавая поліфанія вобраза як метафарычная аналогія паскарэння жыцця, яго абнаўлення, рэвалюцыі і прагрэсу, таксама адаптацыі ў соцыуме, мэтанакіраванасці і самаідэнтыфікацыі чалавека.