Всего: 58456 документов. Показано: 72 за последние 30 дней.
Больш за сотню праектаў прадставілі 65 навукова-даследчых арганізацый, устаноў адукацыі і прыватных кампаній нашай краіны на ІІІ Форуме ІT-Акадэмгорада «Штучны інтэлект у Беларусі», які адкрыўся днямі ў Нацыянальнай акадэміі навук. Арганізатарамі форуму па традыцыі выступілі Нацыянальная акадэмія навук і Аб’яднаны інстытут праблем інфарматыкі НАН. У гэтым годзе форум прымеркаваны да Дня Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 12.10.2024Штогод 14 кастрычніка навукова-тэхнічная грамадскасць розных краін адзначае Сусветны дзень стандартызацыі. У Беларусі таксама з 2000 года адзначаецца гэтае прафесійнае свята. Асабліва значная гэта дата, як і дзейнасць у сферы стандартызацыі, у Год якасці. З Нацыянальнай акадэміяй навук і Міністэрствам сувязі сёння абмяркоўваецца пытанне па распрацоўцы дзесяці дзяржстандартаў на аснове міжнародных у сферы ШІ.
Источник: Звязда, 11.10.2024Калісьці беларуская зямля славілася сваімі садамі, багатымі ўраджаямі яблыкаў і груш. Потым наш рынак захапіў імпарт. Цяпер настаў час адраджаць беларускае садоўніцтва, у адсутнасці знешняй канкурэнцыі развіваць сваю вытворчасць пладовай прадукцыі, падкрэсліваюць навукоўцы. Для гэтага ёсць і тэхналогіі, і новыя сарты. Падрабязна распавядае вядучы навуковы супрацоўнік Інстытута пладаводства НАН Беларусі Юлія Кандрацёнак.
Источник: Звязда, 02.10.2024У сярэдзіне і канцы мінулага стагоддзя штучны інтэлект быў «героем» фантастычных раманаў. У наш час ён хутка ўваходзіць у штодзённасць. Разумныя дамы, разумныя гарады (праект, які сёння рэалізоўваецца ў нашай краіне) або тыя ж галасавыя памочнікі — гэта, скажам так, выкарыстанне штучнага інтэлекту на паўсядзённым, абывацельскім узроўні. А калі глядзець больш глабальна, то сучасная дыягностыка, медыцына і фармацэўтыка, машынабудаванне, дакладнае земляробства, вывучэнне космасу — усё гэта немагчыма без інтэлектуальных тэхналогій. Сёння беларускія вытворчасці актыўна прымяняюць тэхналогіі штучнага інтэлекту ў розных сферах эканомікі, падкрэсліў генеральны дырэктар Аб’яднанага інстытута праблем інфарматыкі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Сяргей Круглікаў.
Источник: Звязда, 17.09.2024Шосты раз, 7 верасня, у Мінску адбудзецца маштабная навукова-папулярная падзея — фестываль навукі. У Цэнтральным батанічным садзе будуць працаваць тэматычныя пляцоўкі, пройдуць лекцыі вядомых вучоных, выставы дасягненняў у розных галінах беларускай і сусветнай навукі, інтэрактыўныя навуковыя эксперыменты і майстар-класы для наведвальнікаў усіх узростаў. Падрабязна расказаў старшыня Савета маладых вучоных НАН Беларусі Станіслаў Юрэцкі.
Источник: Звязда, 04.09.2024Поліненасычаныя тлустыя кіслоты дыетолагі называюць незаменнымі: гэтыя рэчывы не сінтэзуюцца ў нашым арганізме. Пры гэтым іх недахоп — а часцей не хапае сучаснаму чалавеку амега-3 — вядзе да розных фізіялагічных і біяхімічных парушэнняў. Аб карысці рапсавага алею дыетолагі і медыкі пісалі і казалі шмат. Сёння клінічныя выпрабаванні пацвярджаюць, што ўнікальны прадукт, у прыватнасці, папярэджвае развіццё паталогій сардэчна-сасудзістай сістэмы ў людзей з залішняй масай цела. Пра гэта паведаміла навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій кандытарскай і алейна-тлушчавай прадукцыі Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Ганна Пчэльнікава.
Источник: Звязда, 27.08.2024Добры ўраджай бульбы са свайго прысядзібнага або дачнага ўчастка — узнагарода за працу. І хочацца без страт захаваць яе вынік, каб парадаваць сям’ю смачнымі стравамі са сваёй бульбачкі і на Новы год, і ў лютым, і нават у сакавіку. Пра тое, як правільна захоўваць бульбу, расказвае навуковы супрацоўнік аддзела тэхналогій вытворчасці, абароны і захоўвання бульбы РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Віталь Сердзюкоў.
Источник: Звязда, 21.08.2024Беларусь у ліку сусветных лідараў па вытворчасці малака на душу насельніцтва: узровень самазабеспячэння гэтым прадуктам у нашай краіне — больш за 260%. Асартымент малочнай прамысловасці складае больш за 1800 найменняў прадукцыі. Сёння асартымент пітнога малака велізарны: безлактознае, з павышаным утрыманнем бялку, малако А2, для дзіцячага харчавання, з розным працэнтам тлустасці і рознымі тэмпературнымі апрацоўкамі... Чаму ў наш час узнікла неабходнасць у такой дэталізацыі, распавядае загадчыца сектара стандартызацыі і нарміравання малочнай галіны РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Алена Вайцяховіч.
Источник: Звязда, 21.06.2024Вы паспелі падзабыцца на пандэмію ковіду, калі не выходзілі з дому без маскі і ўздрыгвалі, калі хтосьці побач чхне? З вялікай доляй верагоднасці гэты час усім нам наканавана перажыць зноў. Чалавецтва чакае новая пандэмія, папярэдзіў дырэктар Інстытута біяфізікі і клетачнай інжынерыі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Андрэй Ганчароў. На гэты раз — пандэмія грыпу H5N1. І рыхтавацца да яе трэба ўжо цяпер.
Источник: Звязда, 18.06.2024Прыемна, што ў нашым пераменлівым свеце ёсць добрыя рэчы, якія застаюцца нязменнымі. Нават калі гэта простыя радасці накшталт марожанага ў спякоту. Але паміж «смачна» і «карысна» не заўсёды можна паставіць знак роўнасці. Напярэдадні лета загадчыца сектара стандартызацыі і нарміравання малочнай галіны РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці» Алена Вайцяховіч расказала, як выбраць сапраўды карыснае марожанае.
Источник: Звязда, 08.06.2024Упрыгожаныя буйнымі кветкамі магноліі, палі рознакаляровых нарцысаў і цюльпанаў, стройныя сакуры, што асыпаюць бязважкія пялёсткі на дагледжаныя дарожкі... Цэнтральны батанічны сад НАН Беларусі — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю. Далёка не ўсе мінчане і госці сталіцы ўключаюць яго наведванне ў праграму выхаднога дня. І дарэмна: тут можна атрымаць мноства станоўчых эмоцый.
Источник: Звязда, 18.05.2024Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне. Зрэшты, многія дасведчаныя агароднікі гэтую важную куплю да цяперашняга часу ўжо здзейснілі, а самыя прадуманыя — нават пасадзілі раннюю бульбу пад плёнку або спанбонд, каб атрымаць першы ўраджай ужо ў чэрвені. Ну, а калі вы пакуль разважаеце над сартамі і месцам набыцця пасяўной бульбы, мдаведацца пра найноўшыя напрацоўкі селекцыянераў можна ў Навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве.
Источник: Звязда, 12.04.2024Напярэдадні Сусветнага дня авіяцыі і касманаўтыкі вучоныя НАН Беларусі распавялі, якія распрацоўкі рухаюць наперад айчынную навуку і як ствараюцца тэхналогіі для асваення і вывучэння космасу.
Источник: Звязда, 11.04.2024Ужо нікога не здзіўляюць «уласныя» дыні і кавуны, ды нават персікі і абрыкосы «абжыліся» ў Беларусі. Сёння ў модзе ў садаводаў-аматараў — арэхаплодныя культуры. Клімат змяняецца, і гэта адкрывае магчымасці для цэлага шэрагу культур, адзначае намеснік дырэктара па інавацыйнай рабоце РУП «Інстытут пладаводства» Віталь Васеха.
Источник: Звязда, 05.04.2024Штогадовая Мінская міжнародная кніжная выстава-кірмаш сёлета ўжо 31-я, па-ранейшаму — падзея, якая выклікае цікавасць. Беларуская класіка на стэндах выставы прадстаўлена дастаткова шырока. Інстытут мовазнаўства НАН Беларусі прадставіў наведвальнікам 31-й выставы-кірмашу самы новы «Слоўнік беларускай мовы».
Источник: Звязда, 16.03.2024Вы подбираете продуцент, задаете ему программу, и он выдает вам то, что вы хотите получить. Поэтому микробиология сегодня наиболее востребована при производстве косметических средств. Кроме того, в последнее время мы начали работать с научными центрами, задействованными в изучении свойств лактоферрина — это три мощные исследовательские структуры Национальной академии наук. Косметология — одна из областей применения лактоферрина, это новый, очень дорогой и востребованный на мировом рынке компонент.
Источник: Звязда, 07.02.2024Уся беларуская навука, якая акрамя акадэмічнай уключае таксама і ВНУ, і галіновую, накіравана на атрыманне новых ведаў, але пры гэтым з’яўляецца практыкаарыентаванай, сказаў на прэс-канферэнцыі, прысвечанай прыярытэтным напрамкам навуковых даследаванняў у 2024 годзе, галоўны вучоны сакратар Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Васіль Гурскі.
Источник: Звязда, 06.02.2024Год якасці ў Беларусі пачаўся сімвалічна: 19 студзеня заснаваны Дзяржаўны знак якасці. Пытанне якасці для Беларусі не новае, падкрэслівае загадчык цэнтра археалогіі Беларусі ДНУ «Інстытут гісторыі НАН Беларусі» Аляксей Аўласовіч, а першым беларускім знакам якасці — не адна сотня гадоў.
Источник: Звязда, 23.01.2024Не только такие теплолюбивые культуры, как огурец, кабачок, патиссон, но также арбуз и дыня сегодня с успехом выращиваются в открытом грунте, — рассказывает заведующий сектором тыквенных культур РУП «Научно-практический центр Национальной академии наук Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству», кандидат сельскохозяйственных наук, доцент Анатолий Хлебородов. — По дыне селекции пока не ведется, наша лаборатория занимается селекцией и семеноводством наиболее востребованных в Беларуси культур. Это в первую очередь огурцы, а также тыква, кабачки и патиссоны.
Источник: Звязда, 19.01.2024У садзе і агародзе цяпер спраў не шмат, але для вопытнага агародніка студзень — час прадумаць «стратэгію» будучых пасадак, выбраць гібрыды і сарты, якія будуць у «пасяўным плане» на вясну, дэталёва вывучыць пытанні агратэхнікі і зрабіць «работу над памылкамі» па выніках мінулага сезона. А самыя прадуманыя і дальнабачныя ўжо без спешкі пачынаюць набываць насенне, каб загадзя падрыхтавацца да «сезона расады». Над чым сёння працуюць беларускія селекцыянеры і якія навінкі, створаныя з улікам змянення пагодна-кліматычных умоў, яны гатовы парэкамендаваць дачнікам, распавядае загадчык сектара гарбузовых культур РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве», кандыдат сельскагаспадарчых навук, дацэнт Анатоль Хлебародаў.
Источник: Звязда, 19.01.2024У 1970–1980-х паняцце «ежа будучыні» асацыіравалася выключна з упакоўкай, ну і з пюрэпадобнай кансістэнцыяй: смажаную бульбу, суп або каўбасу пісьменнікі-фантасты проста «ўпакоўвалі» ў цюбікі, каб зручна было спажываць гэтыя стравы ў бязважкасці падчас касмічных пералётаў. Будучыня аказалася і прасцейшая, і складанейшая, чым уяўлялі фантасты, якімі мы зачытваліся ў савецкім дзяцінстве. «Адходы ў даходы» — у апошнія гады адзін з ключавых кірункаў даследаванняў НПЦ па харчаванні Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, распавядае генеральны дырэктар РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні» Аляксей Меляшчэня.
Источник: Звязда, 02.12.2023Навуковыя адкрыцці і тэхналагічныя новаўвядзенні робяць працу аграрыяў хуткай і дакладнай, рэнтабельнай і эфектыўнай. У распараджэнні сучасных вытворцаў сельгаспрадукцыі — інтэлектуальная тэхніка і інавацыйныя тэхналогіі, устойлівыя пасадачныя матэрыялы і высокапрадукцыйныя пароды сельскагаспадарчых жывёл. Аб новых аграпрамысловых тэхналогіях і ўкладзе айчынных вучоных у развіццё сельскай гаспадаркі расказалі прадстаўнікі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі.
Источник: Звязда, 15.11.2023Радует урожай картофеля и дачников, и хозяев приусадебных участков, несмотря на июньскую засуху. И все же, говорят ученые, в области селекции картофеля есть еще очень много направлений работы. Что в планах у селекционеров, мы спросили у доктора сельскохозяйственных наук, главного научного сотрудника отдела селекции НПЦ НАН Беларуси по картофелеводству и плодоовощеводству Георгия Пискуна.
Источник: Звязда, 19.09.2023Днямі ў аграгарадок Самахвалавічы пад Мінскам з'ехаліся знакамітыя і пачынаючыя вінаградары з усіх рэгіёнаў Беларусі. На базе Інстытута пладаводства пагодлівым восеньскім днём адкрылася штогадовая выстава дасягненняў айчыннага вінаградарства — з важкімі вінаграднымі гронкамі, вырашчанымі на беларускай зямлі — як у цяпліцах, так і ў адкрытым грунце, уласнымі разынкамі і іншымі прысмакамі. А таксама з саджанцамі, якія прыцягнулі сюды многіх наведвальнікаў.
Источник: Звязда, 12.09.2023Найлепшы час для пакупкі саджанцаў — канец верасня — кастрычнік, але на рынках Беларусі яшчэ тыдзень-паўтара таму разгарнуўся бойкі гандаль маладымі дрэўцамі і кустамі. Як выбраць якасныя саджанцы, каб будучы сад парадаваў пышным красаваннем і сакавітым ураджаем, а не расчараваў садоўніка-аматара? Парады даюць садаводы і навукоўцы. у тым ліку загадчык аддзела гадавальнікаводства РУП«Інстытут пладаводства» Васіль Ляўшуноў.
Источник: Звязда, 09.09.2023Селекцыя і насенняводства сёння — тая сфера, ад якой наўпрост залежыць харчовая бяспека. Перад беларускімі селекцыянерамі стаіць задача максімальна знізіць залежнасць сельскай гаспадаркі нашай краіны ад імпарту. Над якімі праектамі ў сферы імпартазамяшчэння насення сёння працуюць навукоўцы, мы спыталі ў першага намесніка генеральнага дырэктара па навуковай рабоце РУП «НПЦ Нацыянальнай акадэміі навук па земляробстве», доктара сельскагаспадарчых навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН Беларусі Эромы Урбана.
Источник: Звязда, 02.09.2023Над какими проектами в сфере импортозамещения семян сегодня работают ученые, мы спросили у первого заместителя генерального директора по научной работе РУП НПЦ Национальной академии наук по земледелию, доктора сельскохозяйственных наук, профессора, члена-корреспондента НАН Беларуси Эромы Урбана.
Источник: Звязда, 02.09.2023У наш час харчовая прамысловасць у ліку лідараў сярод найбольш навукаёмістых і інавацыйных сфер. Малако і мяса «з прабіркі», прадукты харчавання, створаныя з дапамогай біясінтэзу, функцыянальныя прадукты з даказанымі тэрапеўтычнымі ўласцівасцямі... Чым мы будзем напаўняць кошык, прыйшоўшы ў гіпермаркет, годзе, скажам, у 2030-м? І чым «частуюць» суайчыннікаў навукоўцы ўжо сёння? Пра гэта распавядаюць супрацоўнікі РУП «Інстытут мяса-малочнай прамысловасці».
Источник: Звязда, 23.08.2023Эрома Урбан, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесра, член-карэспандэнт НАН Беларусі, першы намеснік ген.дырэктара па навуковай рабоце РУП "НПЦ НАН Беларусі па земляробстве" аб сучасных тэндэнцыях сельскагаспадарчай навукі.
Источник: Звязда, 15.07.2023Пра «беларускі лактаферын» шмат гаварылі і пісалі гадоў 8-10 таму — і ў нашай краіне, і за яе межамі. Тэхналогію яго атрымання з малака трансгенных коз называлі навуковым прарывам, які абяцае зніжэнне колькасці захворванняў, усеагульнае аздараўленне і нават больш эфектыўныя метады прафілактыкі і лячэння раку. Але паступова ажыятаж сышоў на нішто, з'явіліся іншыя інфармацыйныя падставы, тэма неяк забылася. Пра сучасны стан праекту распавядае акадэмік, доктар сельскагаспадарчых навук, прафесар, першы намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па жывёлагадоўлі Іван Шэйко.
Источник: Звязда, 24.05.202320 мая адзначаецца Сусветны дзень метралогіі. У Беларусі функцыі нацыянальнага метралагічнага інстытута выконвае Беларускі дзяржаўны інстытут метралогіі. Пра працу ўстановы распавядае яе дырэктар Аляксандр Казачок. Супрацоўнічае інстытут і з іншымі ўстановамі, у тым ліку НАН Беларусі.
Источник: Звязда, 18.05.2023Агарод не агарод без памідорак, ды і вясна не вясна без расады паслёнавых, а восень — не восень без памідорных закатак і нарыхтовак. Перац, дарэчы, сёння таксама фактычна стала «прапісаўся» на вясковых агародах і дачных участках. У апошнія дзесяцігоддзі ў спіс «абавязковых» для нашых агароднікаў трапілі і баклажаны. Загадчык лабараторыі РУП «НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве» Леанід Мішын тлумачыць, на чым засяродзіцца, каб ураджай памідораў, перцу і баклажанаў апраўдаў чаканні.
Источник: Звязда, 11.04.2023Беларусь — самая паўночная краіна, дзе можна вырошчваць вінаград. Была, таму што ў сувязі са змяненнем клімату гэтая мяжа адсунулася на поўнач. Паўночная мяжа вырошчвання вінаграду пачала адсоўвацца гадоў 30 таму, тлумачыць кіраўнік клуба «Паўночны вінаград», навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі пладовых культур РУП «Інстытут пладаводства» Уладзімір Усцінаў.
Источник: Звязда, 17.03.2023Лічбавізацыя, бія- і нанатэхналогіі змяняюць сельскую гаспадарку, якая яшчэ нядаўна лічылася адной з найбольш кансерватыўных і традыцыйных сфер дзейнасці чалавека. Зараз, на думку навукоўцаў, менавіта аграпрамысловы комплекс становіцца свайго роду «дэманстрацыйнай пляцоўкай» апошніх дасягненняў навукі. Што можа прапанаваць беларуская навука сельскай гаспадарцы, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па навуковай рабоце НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі Мікалай Бакач і інш.
Источник: Звязда, 10.03.2023У навукова-практычным цэнтры НАН Беларусі па харчаванні прадставілі прадукты «новага пакалення», якія неўзабаве можна будзе ўбачыць на паліцах крамаў і, вядома ж, пакаштаваць. Навукоўцы расказалі, як распрацоўваюцца рэцэптуры і ў якіх кірунках сёння вядуцца даследаванні.
Источник: Звязда, 14.01.2023Навагодняе меню дасталася нам у спадчыну з савецкіх часоў — гэтак жа, як і іншыя харчовыя звычкі, якія дыетолагі сёння называюць шкоднымі: напрыклад, усё есці з хлебам або запіваць. Ці можна «асучасніць» традыцыйны навагодні стол, зрабіўшы кулінарныя сімвалы навагодніх урачыстасцяў хоць трохі больш карыснымі? Дапамагае ў гэтым начальнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Наталля Белякова.
Источник: Звязда, 24.12.2022Сварыцца на фастфуд зараз неяк не хочацца: рэстараны сусветных сетак хуткага харчавання ў нашай краіне даволі распаўсюджаныя, і гэта, безумоўна, добра. Таму што магчымасць выбару — адна з важных умоў псіхалагічнага камфорту любога чалавека. Але наколькі бяспечна для здароўя выбіраць фастфуд пастаянна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 05.11.2022У Беларусі стартавалі традыцыйныя восеньскія сельскагаспадарчыя кірмашы. Да самага снежня там будуць прадаваць свежыя «вітаміны», якія выраслі ў палях, гародах і лясах гэтым летам. Агульнавядома, што вітаміны неабходныя ўсім і кожнаму, і асабліва — напярэдадні зімы. Але дзе іх шукаць? Пра гэта распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 22.09.2022У Беларусі бульбу называюць другім хлебам, а беларусаў завуць бульбашамі — словам, каму разбірацца ў бульбе, як не нам? Аб новых сартах другога хлеба, а таксама пра тое, як правільна збіраць наш нацыянальны караняплод і захоўваць яго зімой, распавядае галоўны навуковы супрацоўнік аддзела селекцыі бульбы НПЦ НАН Беларусі па бульбаводстве і плодаагародніцтве Георгій Піскун.
Источник: Звязда, 10.09.2022Калі казаць пра «здаровыя прадукты» — то-бок пра тое, што ўключыць у рацыён для добрага самаадчування, даўгалецця і моцнага імунітэту, дзевяць з дзесяці сучасных людзей першым у спісе назавуць мёд. І нездарма. Мёд сапраўды прадукт, які валодае ўнікальнымі якасцямі, распавялі ў НПЦ НАН Беларусі па харчаванні. Як купіць сапраўдны мёд? І ў якую суму абыдзецца спажыўцу «эліксір здароўя» ў гэтым годзе?
Источник: Звязда, 03.09.2022Навукова даказана: пачуццё голаду зніжае ўвагу на ўроках, а недахоп у рацыёне неабходных для росту і развіцця арганізма рэчываў пагаршае памяць і ўседлівасць дзіцяці. Нутрыцыёлагі кажуць, што бацькі дапускаюць мноства звычайных, нават, можна сказаць, традыцыйных памылак у харчаванні дзяцей. Між тым часам дастаткова скарэкціраваць дзіцячы рацыён, каб заўважыць паляпшэнні... у школьным дзённіку. Пра тое, што мамы робяць няправільна, распавядае намеснік генеральнага дырэктара па стандартызацыі і якасці прадуктаў харчавання РУП «Навукова-практычны цэнтр Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні» Алена Маргунова.
Источник: Звязда, 01.09.2022Беларуская зямля падобная на слоены пірог: куды ні ступі, «культурныя слаі» — проста ў нас пад нагамі. На сённяшні дзень у нашай краіне выяўлена некалькі тысяч стаянак і паселішчаў розных храналагічных перыядаў, адзначыў дырэктар Інстытута гісторыі НАН Беларусі Вадзім Лакіза. Што ўдалося «накапаць» навукоўцам апошнім часам і чаму гэта важна для беларусаў?
Источник: Звязда, 17.08.2022Высокаэфектыўныя ўгнаенні з бытавых адходаў, адраджэнне чырвонай пароды кароў, выкарыстанне дронаў для барацьбы з хваробамі раслін і ўнікальныя лекі з казінага малака... Развіццё раслінаводства і жывёлагадоўлі і ў цэлым эканамічная эфектыўнасць сельскагаспадарчай галіны цесна звязаныя з дасягненнямі навукі. Уклад беларускіх навукоўцаў у развіццё сельскай гаспадаркі абмеркавалі ў Нацыянальным прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь. У Беларусі на сённяшні дзень вырошчваецца каля 200 сартоў збожжавых і зернебабовых культур, створаных селекцыянерамі РУП «Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па земляробстве», распавёў загадчык аддзела азімых збожжавых культур Навукова-практычнага цэнтра НАН Беларусі па земляробстве Станіслаў Гардзей.
Источник: Звязда, 30.07.2022Чаму і ў нашы дні крыніцай цэлага шэрагу лекавых рэчываў па-ранейшаму застаюцца расліны? Як прымусіць расліну прадуцыраваць патрэбныя чалавеку рэчывы, якія не з'яўляюцца для самога расліннага арганізма жыццёва важнымі? Чым небяспечная генна-мадыфікаваная бульба? Ці эфектыўны сінтэз народнай медыцыны і сучасных тэхналогій? Пра гэта распавядае акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Рашэтнікаў.
Источник: Звязда, 18.06.2022ААТ "Рыбакамбінат "Любань" - адзін з флагманаў рыбнай галіны Беларусі. У красавіку прадпрыемства перасягае 55-гадовую мяжу. Да юбілею калектыў прыйшоў з годнымі вынікамі. У кансервавым цэху з канвеера кожны дзень сыходзіць 8-10 тысяч бляшанак. Любанскія кансервы называюць "акадэмічнымі", бо ўсе ррэцэптуры распрацоўваюцца навукоўцамі НПЦ НАН Беларусі па харчаванні.
Источник: Звязда, 14.04.2022«Агарод для душы» з вялікім газонам, кветнікам і адзінай градкай ліставой салаты сыходзіць у мінулае — сёння «соткі» вяртаюць сабе ролю карміцеляў сям'і. А значыць, агароднікаў у першую чаргу цікавіць ураджай. Набліжаецца час пасадкі бульбы, і менавіта цяпер агароднікі вызначаюцца з сартамі і купляюць насенне. Аб законах ураджаю другога хлеба распавядае загадчык аддзела імунітэту і засцярогі бульбы Навукова-практычнага цэнтра Акадэміі навук па бульбаводстве і агародніннай гаспадарцы Іван Бусько.
Источник: Звязда, 22.03.2022Што такое мікразяленіва, пра якое пару гадоў таму звычайны спажывец і не чуў, а сёння дыетолагі і адэпты здаровага харчавання раяць дадаваць яго ў салаты і пасыпаць ім супы? Па сутнасці, гэта проста расада, якую вы вырасцілі і... з'елі. Ці тое сапраўды карысна? Гэтая адмысловая тэхналогія вырошчвання гародніны была распрацавана яшчэ ў 1970-х, калі навукоўцы разважалі над тым, як забяспечыць людзей вітамінамі ў космасе, распавядае дырэктар РУП «Інстытут агародніцтва» Андрэй Чайкоўскі.
Источник: Звязда, 04.03.2022Сувязь паміж зніжэннем настрою і зменай сязонаў была апісана яшчэ ў 1980-х. Пра тое, як змяніць рацыён у канцы зімы - пачатку вясны, каб вярнуць добры настрой, распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.
Источник: Звязда, 15.02.2022Новы год на тое і Новы год: сытныя, каларыйныя стравы — неад'емная частка зімовых свят. Але прыйшоў час падумаць, як вярнуцца ў норму, да здаровага харчавання і свайго памеру адзення. Асноўныя правілы здаровага харчавання нескладаныя, тлумачыць кіраўнік лабараторыі харчавання Нацыянальнай акадэміі навук Наталля Белякова.
Источник: Звязда, 04.01.2022Прыродныя антыбіётыкі: ці сапраўды яны валодаюць унікальнымі ўласцівасцямі? Пра гэта распавядае навуковы супрацоўнік аддзела харчавання НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Ганна Журня.
Источник: Звязда, 26.11.2021