Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.02.2020

Выдавецкі дом «Беларуская навука» – сярод пераможцаў нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі»

Падчас XXVII Мінскай міжнароднай кніжнай выстаўкі-кірмашу падвялі вынікі нацыянальнага конкурсу «Мастацтва кнігі». Выдавецкі дом «Беларуская навука» – сярод пераможцаў.

У намінацыі «ЛІТ-фармат» выдавецтва ўзнагароджана дыпломам першай ступені за кнігу «Хадзі, сонейка, да нас…».

У намінацыі «Духоўнасць» – дыплом першай ступені за кнігу "Беларускі іканапіс XVI - першай паловы ХХ ст.".

Фота С. Дубовік, газета Навука