Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

11.03.2020

Акадэміку Уладзіміру Логінаву прысвоена званне Ганаровага доктара Нацыянальнай акадэміі навук Украіны

За важкі ўнёсак у развіццё навукі і міжнароднай навуковай калабарацыі акадэміку НАН Беларусі Уладзіміру Фёдаравічу Логінаву прысвоена званне Ганаровага доктара Нацыянальнай акадэміі навук Украіны.

Выбітнаму беларускаму вучонаму ў галіне кліматалогіі, галоўнаму навуковаму супрацоўніку Інстытута прыродакарыстання таксама быў уручаны нагрудны знак «Залаты медаль Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі “За дасягненні ў навуцы”». Узнагарода і прысваенне звання былі прымеркаваны да 80-годдзя Уладзіміра Фёдаравіча.

Фота В. Ляснова, газета Навука