Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

20.04.2020

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наведаў арганізацыі НАН Беларусі

Міністр эканомікі Аляксандр Чарвякоў наведаў Інстытут біяарганічнай хіміі, Навукова-вытворчы цэнтр «ХімФармСінтэз», Дзяржаўнае прадпрыемства «Акадэмфарм». Гэтыя акадэмічныя арганізацыі спецыялізуюцца на распрацоўцы навукова-тэхнічнай прадукцыі ў галіне медыцыны і фармацэўтыкі. Падчас візіту Аляксандр Чарвякоў пазнаёміўся з наяўным навукова-тэхнічным патэнцыялам арганізацый і прыняў удзел у абмеркаванні магчымасцей яго выкарыстання ў інтарэсах нацыянальнай эканомікі. У выніку наведвання быў выпрацаваны шэраг рашэнняў, накіраваных, сярод іншага, на камерцыялізацыю цяперашніх распрацовак.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука

Тэгi
#візіты