Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.05.2020

Рэдакцыя газеты «Навука» стала лаўрэатам XVI Нацыянальнага конкурсу «Золотая Литера»

Падведзены вынікі XVI Нацыянальнага конкурсу «Золотая Литера», заснавальнікам якога выступае Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь. Рэдакцыя газеты ˮНавукаˮ НАН Беларусі РУП «Выдавецкі дом “Беларуская навука”» стала лаўрэатам у намінацыі «Лепшыя матэрыялы навуковай, навукова-папулярнай тэматыкі».

У гэтым годзе на конкурс было даслана 400 заявак ад перыядычных выданняў, інфармацыйных агенцтваў і персаналій. З іх 269 – рэгіянальныя СМІ ад 81 рэдакцыі, 108 – рэспубліканскія СМІ ад 31 рэдакцыі, 23 – карпаратыўныя. Журы адзначыла не толькі актыўнасць друкаваных сродкаў масавай інфармацыі і сеткавых выданняў, але і высокі ўзровень дасланых работ.