Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

08.05.2020

Віншаванне Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Уладзіміра Гусакова з Днём Перамогі

Дарагія ветэраны, паважаныя калегі!

Ад імя Прэзідыума НАН Беларусі і ад сябе асабіста віншую вас са святым для ўсяго беларускага народа святам – Днём Перамогі!

Ужо ў 75-ы раз мы сустракаем мірную вясну і адзначаем гераізм нашага народа, праяўлены ў гады ваеннага ліхалецця, яго мужнасць, адвагу, згуртаванасць у барацьбе за свабоду Радзімы. Сёння мы павінны аддаць належнае нашым бацькам і дзядам, захаваць памяць пра гераічны подзвіг землякоў, усіх абаронцаў Радзімы не толькі ў цяперашняга, але і наступных пакаленняў.

З кожным годам усё далей у гісторыю адыходзяць падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Аднак для вучоных яны не губляюць сваёй актуальнасці. Гісторыкі і архівісты дапаўняюць яе падзеі раней невядомымі фактамі і дакументамі, археолагі – знаходкамі, якія дазваляюць па-новаму зірнуць на дэталі падзей 1941–1945 гадоў. На жаль, людзей, што сталі сведкамі адной з самых страшных трагедый мінулага стагоддзя, засталося зусім няшмат. Для нас гэта адзін з нямногіх шанцаў паспець іх выслухаць, сабраць успаміны пра падзеі Вялікай Айчыннай вайны, замацаваць у кнігах і электронных базах даных для нашчадкаў. І зрабіць гэта ў многім дазволіць Усебеларуская акцыя «Народны летапіс Вялікай Айчыннай вайны: успомнім усіх!», ініцыятарам якой выступіла НАН Беларусі.

Адну Перамогу на ўсіх каваў увесь савецкі народ: вайскоўцы, працаўнікі тылу, вучоныя. У найкарацейшыя тэрміны яны стваралі новыя ўзоры зброі, развівалі ваенна-палявую медыцыну, рабілі ўсё для таго, каб дапамагчы краіне выстаяць і перамагчы фашызм. У пасляваенныя гады дасягненні прадстаўнікоў навуковай сферы дазволілі беларускаму народу аднавіць рэспубліку, стварыць магутную навуковую і адукацыйную сферы, канкурэнтаздольную прамысловасць і сельскую гаспадарку. Сучасны свет, на жаль, падносіць нашаму грамадству новыя выклікі. Таму, напэўна, Дзень Вялікай Перамогі набывае новую афарбоўку і сэнс. Ён – самы яркі прыклад згуртаванасці нашых суайчыннікаў супраць самай вялікай бяды. Гэта сімвал непахіснай волі, моцы духу, гатоўнасці да самаахвяравання і веры ў справядлівую справу. Памяць пра гераізм нашых продкаў – у сэрцах беларусаў. Іменна пагэтаму мы ніколі не перастанем адзначаць гэтае свята, што б ні здарылася! Мы схіляем галовы перад тымі, хто храбра загінуў на палях бітваў. Мы пакланяемся тым, хто змог выстаяць на франтах, хто каваў перамогу ля станка і на калгаснай ніве. Сёння наш доўг – дайсці да кожнага, хто перажыў драматычныя падзеі 1941–1945 гадоў: падтрымаць іх, падарыць ім цеплыню, клопат і ўвагу.

Нізкі паклон вам, дарагія ветэраны!

Моцнага вам здароўя, доўгіх гадоў жыцця і душэйнай цеплыні!

Шчыра жадаю вам дабрабыту і поспехаў!

З Днём Перамогі!

Уладзімір Гусакоў,
Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі