Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

26.05.2020

Адбылася прэс-канферэнцыя «Навуковае суправаджэнне развіцця хімічнай галіны»

26 мая 2020 года ў Нацыянальным Прэс-цэнтры Рэспублікі Беларусь адбылася прэс-канферэнцыя «Навуковае суправаджэнне развіцця хімічнай галіны», прымеркаваная да Дня хіміка.

У якасці спікераў на мерапрыемстве выступілі Галоўны вучоны сакратар НАН Беларусі, доктар хімічных навук Андрэй Іванец, загадчык аддзела фізіка-хіміі тонкаплёначных матэрыялаў ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі», ганаровы дырэктар ДНУ «Інстытут хіміі новых матэрыялаў НАН Беларусі», акадэмік НАН Беларусі Уладзімір Агабекаў і дырэктар ДНУ «Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі» Святлана Бабіцкая.

Як паведаміў журналістам Андрэй Іванец, «Мы ў многім пераарыентавалі нашы даследаванні для барацьбы з каранавіруснай інфекцыяй. У НАН складзены комплексны план правядзення навуковых даследаванняў, які ўключае распрацоўкі практычна ўсіх нашых аддзяленняў. Плануем з выкарыстаннем прыёмаў біяінфарматыкі, супервылічальных камп’ютарных сістэм працаваць над пошукам новых патэнцыйна эфектыўных прэпаратаў для барацьбы з каранавірусам. Гэта дазваляе істотным чынам скараціць тэрміны ў ланцугу пошуку хімічных злучэнняў, іх сінтэзу і правядзення выпрабоўванняў».

Аб сумеснай рабоце вучоных і работнікаў вытворчай сферы расказаў акадэмік Уладзімір Агабекаў.

Кажучы пра стварэнне новых лекавых прэпаратаў, Святлана Бабіцкая падкрэсліла: «Сумесна з Міністэрствам аховы здароўя вучоныя выконвалі праграму па развіцці фармацэўтычнай прамысловасці. Іменна па гэтай праграме ў дадзены момант завяршаецца распрацоўка двух проціпухлінных прэпаратаў». На базе Інстытута біяарганічнай хіміі быў створаны НПЦ «ХімФармСінтэз» для малатанажнага выпуску высокатэхналагічных фармацэўтычных субстанцый.

Фота Ю. Яўмененка, газета Навука