Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

16.06.2020

Арганізацыі НАН Беларусі прымаюць удзел у Першай віртуальнай выставе беларускіх вытворцаў Made in Belarus #AgroFood

Першая віртуальная выстава беларускіх вытворцаў Made in Belarus #AgroFood пачала работу 16 чэрвеня 2020 года. На выставе можна азнаёміцца з прадукцыяй вядучых беларускіх прадпрыемстваў у галіне сельскай гаспадаркі і прадуктаў харчавання.

Ад НАН Беларусі ў мерапрыемстве прымаюць удзел:

  • Цэнтр святладыёдных і оптаэлектронных тэхналогій Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
  • НПЦ НАН Беларусі па біярэсурсах,
  • НПЦ НАН Беларусі па механізацыі сельскай гаспадаркі,
  • Інстытут мікрабіялогіі НАН Беларусі,
  • НПЦ НАН Беларусі па земляробстве,
  • Інстытут біяарганічнай хіміі НАН Беларусі,
  • НПЦ НАН Беларусі па харчаванні,
  • Інстытут мяса-малочнай прамысловасці.
  • НАН Беларусі прадставіла распрацоўкі па наступных напрамках:

  • новыя гатункі селекцыі і насенняводства сельскагаспадарчых культур;
  • прамысловыя бія- і нанатэхналогіі для сельскай гаспадаркі;
  • глебагрунты, арганічныя ўгнаенні і экалагічна бяспечныя сродкі аховы раслін;
  • святладыёднае асвятленне сельскагаспадарчых культур ва ўмовах закрытага грунту прамысловых цяпліц;
  • святладыёдныя інтэлектуальныя сістэмы для птушкаводства;
  • фарміраванне сістэмы машын і навуковае суправаджэнне яе рэалізацыі;
  • стварэнне машынных тэхналагічных комплексаў;
  • тэхналогіі і вытворчасць прадуктаў функцыянальнага харчавання;
  • паслугі ў галіне навукова-тэхналагічнага забеспячэння мясной і малочнай прамысловасці.
  • Электронная пляцоўка выставы ўяўляе сабой інтэрактыўную экспазіцыю, якая складаецца з віртуальных стэндаў. На кожным стэндзе размешчаны віртуальныя ўзоры прадукцыі, відэаролікі, дзелавыя прапановы. Наведвальнікі стэндаў могуць паглядзець персанальнае відэапрывітанне і пагаварыць з прадстаўніком прадпрыемства праз тэкставы чат.

    Спасылка на рэгістрацыю для ўваходу на выставу: https://mib.by/. Наведванне бясплатнае, рэгістрацыя абавязковая.

    Віртуальная выстава працягне работу да 19 ліпеня 2020 года.


    Тэгi
    #выставы