Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

22.06.2020

Кітайска-беларускі высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак перадаў НАН Беларусі бязвыплатную дапамогу ў барацьбе з пандэміяй

19 чэрвеня 2020 года рэзідэнт індустрыяльнага парка «Вялікі камень» ААТ «Кітайска-беларускі высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак», які займаецца навукова-даследчай дзейнасцю ў сферы касмічных тэхналогій, перадаў НАН Беларусі істотную бязвыплатную дапамогу ў барацьбе з пандэміяй, каранавіруснай інфекцыяй COVID-19 – 15 000 аднаразовых медыцынскіх масак і 90 бескантактных тэрмометраў.

Падчас відэаканферэнцыі з генеральным дырэктарам ААТ «Кітайска-беларускі высокатэхналагічны аэракасмічны цэнтр даследаванняў і распрацовак» спадаром Лі Пінам, а таксама з сакратаром партыйнага камітэта Шостай акадэміі кітайскай аэракасмічнай навукова-тэхнічнай карпарацыі, адказнай за маторабудаванне, спадаром Чжоу Лімінам першы намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі Сяргей Чыжык ад імя ўсяго калектыву НАН Беларусі выразіў глыбокую ўдзячнасць за такі дружалюбны крок – аказанне бязвыплатнай дапамогі. НАН Беларусі высока ацэньвае ўзаемавыгаднае супрацоўніцтва паміж арганізацыямі і спадзяецца, што яно і надалей будзе актыўна пашырацца на карысць устойлівага развіцця дружалюбных дзяржаў-стратэгічных партнёраў.

Фота М. Гулякевіч, газета Навука