Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

07.04.2022

Адбылася цырымонія падпісання Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і кітайскай кампаніяй «CAMCE Экалагічныя тэхналогіі»

У НАН Беларусі адбылася цырымонія падпісання Пагаднення аб навукова-тэхнічным супрацоўніцтве паміж НАН Беларусі і кітайскай кампаніяй «CAMCE Экалагічныя тэхналогіі».

Подпісы пад дакументам паставілі Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі акадэмік Уладзімір Гусакоў і старшыня праўлення «CAMCE Экалагічныя тэхналогіі» Ян Дун. Цырымонія падпісання прайшла ў анлайн фармаце. Мэтамі Пагаднення з’яўляюцца ўзмацненне навукова-тэхнічнага патэнцыялу бакоў, развіццё і пашырэнне адносін паміж навуковымі арганізацыямі, садзейнічанне навукова-тэхнічнаму супрацоўніцтву і практычнай рэалізацыі сумесных навукова-тэхнічных распрацовак у галіне аховы навакольнага асяроддзя. У першую чаргу гэта датычыцца тэхналогій аднаўлення глеб, якія ўяўляюць асаблівы інтарэс для кітайскіх партнёраў.

Як заявіў падчас падпісання Пагаднення Старшыня Прэзідыума НАН Беларусі Уладзімір Гусакоў, вучоныя НАН Беларусі маюць шматгадовы вопыт эфектыўнай кааперацыі з вучонымі Кітайскай Народнай Рэспублікі ў розных сферах. Вучонымі дзвюх краін выконваюцца важныя сумесныя навукова-тэхнічныя праекты, у тым ліку ў рамках Праграм навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і КНР, уключаючы экспартныя кантракты па замове кітайскіх партнёраў. «У Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі стварылі ўжо больш за 20 сумесных з кітайскімі партнёрамі міжнародных даследчых цэнтраў і лабараторый. Яны занятыя распрацоўкай і адаптацыяй перадавых тэхналогій, а таксама іх прасоўваннем на рынкі Беларусі, Кітая і іншых краін»,  адзначыў Уладзімір Гусакоў.