Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

31.08.2022

«Сабяром партфель разам»: акцыя БСЖ перад пачаткам навучальнага года прайшла ў НАН Беларусі

31 жніўня 2022 года пярвічная арганізацыя ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі прыняла ўдзел у рэспубліканскай акцыі «Сабяром партфель разам».

У цяперашні час у Рэспубліцы Беларусь дзейнічае Беларускае рэспубліканскае грамадскае аб’яднанне дапамогі дзецям, хворым на фенілкетанурыю (непераноснасць бялку) «Будучыня без меж». НПЦ НАН Беларусі па харчаванні вырабляе нізкабялковыя прадукты харчавання: макаронныя вырабы, сухія сумесі для прыгатавання бульбянога пюрэ і клёцак, сухія сумесі для выпякання пячэння і кексаў, сухія грануляваныя прадукты.

З гэтых прадуктаў харчавання былі сфарміраваны спецыяльныя падарункі для дзяцей з непераноснасцю бялку. Падчас акцыі намеснік генеральнага дырэктара НПЦ НАН Беларусі па харчаванні Алена Маргунова і старшыня пярвічнай арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» Юлія Качурка цёпла павіншавалі дзяцей з пачаткам новага навучальнага года і ўручылі ад імя НАН Беларусі харчовыя падарункі, а таксама партфелі з канцылярскімі прыладамі.

Дзеці і іх бацькі пазнаёміліся з экспазіцыяй музея гісторыі НАН Беларусі.