Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2022

Прэм’ер-міністр наведаў Талачынскі кансервавы завод

1 верасня 2022 года Прэм’ер-міністр Рэспублікі Беларусь Раман Галоўчанка наведаў Талачынскі кансервавы завод.

Пабываўшы ва ўсіх падраздзяленнях прадпрыемства, Прэм’ер-міністр адзначыў добрую дынаміку яго развіцця і важнасць праекта па вытворчасці бульбы фры не толькі для вобласці, але і ў цэлым для краіны. Такая вытворчасць – адзіная ў рэспубліцы. У Расійскай Федэрацыі такіх усяго дзве, але працуюць яны не вельмі стабільна. Адпаведна попыт на прадукцыю вельмі вялікі. Завод экспартуе такую бульбу ў Расію, Кыргызстан, Казахстан.

Падчас візіту Прэм’ер-міністр звярнуў увагу на неабходнасць паступовай замены старых сховішчаў гародніны на сучасныя для захавання ўраджаю.


Тэгi
#візіты