Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2022

Канферэнцыя «Батанічныя калекцыі Беларусі: захаванасць, выкарыстанне і перспектывы развіцця гербарыяў»

20 – 23 верасня 2022 г. на базе ДНУ «Інстытут эксперыментальнай батанікі імя В. Ф. Купрэвіча Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі» адбудзецца ІІ Міжнародная навукова-практычная канферэнцыя «Батанічныя калекцыі Беларусі: захаванасць, выкарыстанне і перспектывы развіцця гербарыяў».

На канферэнцыі будуць разгледжаны праблемы, звязаныя з функцыянаваннем батанічных калекцый, іх папаўненнем, лічбавізацыяй, аўтарскімі правамі, вывучэннем стану біяразнастайнасці расліннага свету з выкарыстаннем калекцыйных матэрыялаў, перспектывамі іх далейшага развіцця, вызначэннем ролі гербарных даных у сучасных умовах, устанаўленнем значэння батанічных калекцый у спасціжэнні біялагічнай разнастайнасці. Абмеркаванне розных праблем батанічных калекцый на чарговай Міжнароднай канферэнцыі дазволіць абмяняцца новымі ведамі і вопытам правядзення даследаванняў, атрымаць дадатковую інфармацыю пра дасягненні і шляхі да іх у гэтай галіне даследаванняў, новыя падыходы і метады рашэння актуальных задач.

Асноўныя напрамкі работы канферэнцыі: 

  • гербарныя калекцыі ў сучаснай батаніцы: новыя магчымасці; 

  • функцыянаванне гербарных калекцый: новыя і перспектыўныя напрамкі работы, аўтарскія правы; 

  • калекцыі культур раслін і грыбоў, іх генетычны патэнцыял;

  • калекцыі батанічных садоў як крыніца матэрыялу для генетычных даследаванняў; 

  • батанічныя калекцыі як сродак спасціжэння і выкарыстання біялагічнай разнастайнасці;базы даных, сеткавае ўзаемадзеянне, выкарыстанне гербарыя пры публікацыі.

Для ўдзелу ў рабоце семінара зарэгістраваліся 165 чалавек з 41 навукова-даследчай установы, ВНУ Беларусі, Азербайджана, Расіі, Турцыі і Узбекістана.

Адкрыццё канферэнцыі – 20 верасня 2022 года (аўторак) у 11.30 па адрасе: г. Мінск, вул. Акадэмічная, 27 (зала пасяджэнняў, к. 141).