Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

02.09.2022

На дыялогавай пляцоўцы БСЖ НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі абмеркавалі ролю літаратуры ў выхаванні дзяцей

2 верасня 2022 г. пярвічныя арганізацыі ГА «Беларускі саюз жанчын» НАН Беларусі і Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь правялі дыялогавую пляцоўку «Беларускія пісьменнікі – дзецям».

Мерапрыемства прайшло на базе Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі. Спікерамі сталі беларускія пісьменнікі, выкладчыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Максіма Танка, прадстаўнікі Нацыянальнага інстытута адукацыі, выдавецтва «Адукацыя і выхаванне» і інш. У рамках сустрэчы можна было пазнаёміцца з выставай кніг беларускіх дзіцячых пісьменнікаў «Святло дабрыні. Кнігі для дзяцей».