Нацыянальная акадэмія навук Беларусі

06.09.2022

ХІІ Міжнародная навуковая канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»

8 верасня 2022 г. у 10.00 у ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (вул. Сурганава, д. 1, корп. 2, каб. 302) адкрылася 12-я штогадовая навуковая канферэнцыя «Традыцыі і сучасны стан культуры і мастацтваў»..

Мэтай канферэнцыі з’яўляецца абмеркаванне ролі навуковых даследаванняў у галіне архітэктуры, выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, тэатразнаўства, музыкі, фатаграфіі, кіно, экранных відаў мастацтва ў рашэнні актуальных задач сучаснай культуры; абмеркаванне актуальных праблем вывучэння этнакультурных традыцый, фалькларыстыкі, антрапалогіі; пошук сістэмных падыходаў да рашэння актуальных задач захавання нацыянальных культур і гісторыка-культурнай спадчыны ва ўмовах глабалізацыі.

Арганізатары канферэнцыі – Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі» (філіял «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы»).

Да ўдзелу ў канферэнцыі запрошаны вядучыя спецыялісты з Рэспублікі Беларусь і краін СНД – Расійскай Федэрацыі і Азербайджанскай Рэспублікі. Плануюцца выступленні вучоных з Інстытута этналогіі і антрапалогіі РАН, Інстытута мовазнаўства РАН, Інстытута рускай мовы імя В. У. Вінаградава РАН, Калмыцкага навуковага цэнтра РАН, Інстытута філасофіі і права СА РАН, Гянджынскага аддзялення Нацыянальнай акадэміі навук Азербайджана, Азербайджанскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Пскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Навасібірскага дзяржаўнага архітэктурна-будаўнічага ўніверсітэта, Санкт-Пецярбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта кіно і тэлебачання, Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта прамысловых тэхналогій і дызайну, Мардоўскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя М. Я. Яўсеўева, Арэнбургскага дзяржаўнага ўніверсітэта, Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэта, Мардоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя М. П. Агарова, Ліпецкага дзяржаўнага тэхнічнага ўніверсітэта, Расійскай акадэміі музыкі імя Гнесіных, Кемераўскага дзяржаўнага інстытута культуры, Хакаскага навукова-даследчага інстытута мовы, літаратуры і гісторыі, Кемераўскага дзяржаўнага інстытута культуры, Тульскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта імя Л. М. Талстога і інш.